Людвіг IX (ландграф Гесэн-Дармштацкі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Людвіг IX (ландграф Гесэн-Дармштацкі)
Remove ads

Людвіг IX (ням.: Ludwig IX von Hessen-Darmstadt; 15 снежня 1719, Дармштат — 6 красавіка 1790, Пірмазенс) — ландграф Гесэн-Дармштацкі, расійскі генерал-фельдмаршал.

Хуткія факты ландграф Гесэн-Дармштацкі, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Старэйшы сын ландграфа Людвіга VIII (16911768) і прынцэсы Шарлоты Ханау-Ліхтэнбергскай (17001726). 17 кастрычніка 1768 змяніў свайго бацьку на прастоле ландграфства Гесэн-Дармштацкага.

29 верасня 1773 года адбыўся шлюб дачкі ландграфа Людвіга IX Вільгельміны Луізы (у праваслаўі — вялікай княгіні Наталлі Аляксееўны) са спадчыннікам цэсарэвічам вялікім князем Паўлам Пятровічам.

29 верасня 1773 года ганараваны ордэна Святога Апостала Андрэя Першазванага, а ў 1774 годзе — звання генерала-фельдмаршала расійскай арміі.

Remove ads

Сям’я

12 жніўня 1741 года ажаніўся з пфальцграфіняй Каралінай Генрыэтай Крысцінай Цвайбрукен-Біркенфельдскай (17211774). У гэтым шлюбе нарадзіліся:

1. Караліна (17461821), жонка Фрыдрыха V, ландграфа Гесэн-Гомбургскага;
2. Людвіг X (пазней — Людвіг I, вялікі герцаг Гесэнскі; 17531820), пераемнік бацькі, дзед Марыі Аляксандраўны, першай жонкі імператара Аляксандра II;
3. Фрыдэрыка Луіза (17511805), жонка Фрыдрыха Вільгельма II;
4. Амалія (17541832), жонка прынца Карла Людвіга Бадэнскага;
5. Вільгельміна Луіза (17551776), першая жонка вялікага князя Паўла Пятровіча;
6. Луіза Аўгуста (17571830), жонка Карла Аўгуста, вялікага герцага Саксен-Веймар-Эйзенахскага;
7. Фрыдрых (17591802)
8. Крысціян (17631830).

Аўдавелы ландграф уступіў у Эмсе 23 кастрычніка 1775 года ў другі (марганатычны) шлюб з ураджэнкай Парыжа Мары Адэлаідай Шэруз (фр.: Marie Adélaïde Cheirouze), якой у той жа дзень быў падараваны тытул графіні фон Лемберг (ням.: Gräfin von Lemberg). Ад другога шлюбу дзяцей не было.

Remove ads

Зноскі

1. Lundy D. R. Ludwig IX Landgraf von Hessen-Darmstadt // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
3. Lundy D. R. The Peerage

4. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.

5. Národní autority České republiky Праверана 1 лютага 2023.

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads