Людміла Іванаўна Красоўская

беларуская спецыялістка ў галіне тэарэтычных асноў цеплатэхнікі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Людміла Іванаўна Красоўская (нар. 21 сакавіка 1949, г. п. Любча, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская спецыялістка ў галіне тэарэтычных асноў цеплатэхнікі. Доктар тэхнічных навук (2001), прафесар.

Хуткія факты Людміла Іванаўна Красоўская, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Хімія», 1971), Беларускі тэхналагічны інстытут (аспірантура, спецыяльнасць «Тэхналогія неарганічных рэчываў», 1980).

Працавала ў Інстытуце цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі (1977—2002), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (2002—2014, факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, кафедра фізічнай і калоіднай хіміі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: плазмахімія; тэарэтычныя даследаванні па праблемах сінтэзу і вывучэння ўласцівасцей вугляродных нанаструктур; малекулярна-дынамічныя даследаванні фарміравання і трасфармацыі вугляродных нанатрубак; даследаванне механізму ўтварэння вугляродных нанаструктур на часціцах нікелевага каталізатара; разлік канстанты скарасцей узаемадзеяння нанатрубак з нізкамалекулярнымі вугляроднымі кампанентамі.

Remove ads

Узнагароды

Ганаровая грамата АН Беларускай ССР (1981).

Бібліяграфія

  • Теплофизические и теплотехнические основы плазмохимических процессов в трехструйных электродуговых реакторах : диссертация … доктора технических наук : 05.14.05 : защищена 28.09.2000 : утверждена 11.04.2001 / Красовская Людмила Ивановна. — Минск, 2000.
  • Плазмохимические процессы в трехструйных электродуговых реакторах / Л. И. Красовская, А. Л. Моссэ. — Минск, 2000.
  • Моделирование формирования плазменных потоков в реакторах с трехструйными камерами смешения / Л. И. Красовская, М. А. Брич. — Минск, 1999.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads