Людміла Антонаўна Кебіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людміла Антонаўна Кебіч (дзяв. Вайтулевіч; нар. 17 ліпеня 1951, г.п. Краснае Сяло Ваўкавыскага раёна) — беларуская паэтэса, празаік, перакладчыца, музычны педагог.
Біяграфія
Нарадзілася ў Красным Сяле (цяпер г.п. Краснасельскі) у сям’і настаўнікаў. Вучылася з 1958 па 1967 гады ў Краснасельскай СШ, адначасова — мясцовай музычнай школе па класе фартэпіяна, з 1967 па 1971 гады — на адзяленні тэорыі музыкі ў Маладзечанскім музычным вучылішчы, з 1976 па 1981 гады — на філалагічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы (руская мова і літаратура).
Працуе выкладчыкам музычна-тэарытычных дысцыплін Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. З 2005 года — старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
Remove ads
Творчасць
Пачала друкавацца ў газетах «Зорька», «Піянер Беларусі» ў 1962 годзе.
Выдала кнігі вершаў: «Па музычных законах», «Зялёная рутвіца», «На беразе белай ракі», «Ключы ад Неба», «Фиолетовый дракоша», «Светач мастацтва», «Непераможны колер охры», «Дамінанты лёсу», «Гродно — город королей», «Рай для адзіноты» (2016), «Як Алеся пальчыкі лічыла» (2016), «Игрушки для Валюшки» (2018), «Бэзавы дом» (2019), «У Марьяны сто фантазий» (2020), «Бэрак, Бэрак, дай цукерак!» (2020), «Трыялеты. Тэрцыны. Рандэлі» (2020); два зборнікі песень. Зрабіла пераклад кнігі прозы з польскай на беларускую мову Аляксандра Наўроцкага з Варшавы. Вершы ўвайшлі ў падручнікі «Музыка» для 2-га класа (2006 і 2013), шматлікія калектыўныя зборнікі. Перакладаліся вершы на рускую, украінскую, азейбарджанскую, літоўскую і польскую мовы.
Remove ads
Прэміі і ўзнагароды
Лаўрэат прэміі імя А. І. Дубко Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта «За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва ў 2002 годзе» па намінацыі «Пісьменнік года». Узнагароджана нагрудным знакам «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2009). Пераможца Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор года» ў намінацыі «Песенны жанр» за цыкл песень «Словы прызнання» — «Залаты Купідон» (2010). Атрымала дыплом і тытул «Чалавек года Гродзеншчыны за 2013 год», медаль Францыска Скарыны (2014), медаль СПБ «За вялікі ўклад у літаратуру» (2018).
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads