Людміла Валер’еўна Шмат
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людміла Валер'еўна Шмат (нар. 3 чэрвеня 1976, Пінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах. Выбрана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Брэсцкай вобласці (вылучана ад г. Пінска).
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці педагогіка і псіхалогія; Пінскі дзяржаўны вышэйшы банкаўскі каледж Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці фінансы і крэдыт.
Працавала выхавацельніцай дзіцячага садка № 11 аддзела адукацыі Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта, табельшчыкам, эканамістам па планаванні, начальнікам бюро планавання камвольнай фабрыкі адкрытага акцыянернага таварыства «Палессе», г. Пінск, начальнікам планава-эканамічнага аддзела прадзільнай фабрыкі адкрытага акцыянернага таварыства "Пінскае прамыслова-гандлёвае аб'яднанне «Палессе» Брэсцкай вобласці.
Намеснік генеральнага дырэктара па ідэалогіі і сацыяльных пытаннях адкрытага акцыянернага таварыства "Пінскае прамыслова-гандлёвае аб'яднанне «Палессе» Брэсцкай вобласці.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads