Людміла Раманаўна Сяўко
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людміла Раманаўна Сяўко (нар. 30 лістапада 1956, Гродна) — беларускі палітык.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (настаўнік пачатковых класаў), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (выкладчык англійскай мовы).
Працавала фактурыстам склада на базе «Аблкаапгасгандлю», камплектоўшчыцай інструменту рамонтна-механічнага цэха Гродзенскага хімічнага камбіната, кладаўшчыцай вяслярнай базы, зброевым майстрам Гродзенскага абласнога савета «Дынама». Пасля заканчэння вучобы была трэнерам-выкладчыкам па кулявой стральбе Гродзенскага абласнога савета «Дынама», трэнерам-выкладчыкам па кулявой стральбе дзіцячай юнацкай спартыўнай школы № 1 Ленінскага раённага аддзела народнай адукацыі г. Гродна, настаўнікам пачатковых класаў сярэдняй школы № 26 Кастрычніцкага раённага аддзела адукацыі г. Гродна, намеснікам старшыні Гродзенскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Старшыня Гродзенскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
Была намеснікам старшыні Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў. Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га і 4-га склікання[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва[2].
Зноскі
- Севко Людмила Романовна Архівавана 30 верасня 2020.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads