Людміла Ягораўна Совік
эканаміст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людміла Ягораўна Совік (нар. 5 мая 1953, в. Рагінь, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (2014, Расія; 2015, Беларусь), дацэнт (1989), прафесар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Арганізацыя механізаванай апрацоўкі эканамічнай інфармацыі», кваліфікацыя «Інжынер-эканаміст», 1975), Маскоўскі фінансавы інстытут (аспірантура, 1980), Паўднёва-Заходні дзяржаўны ўніверсітэт (Курск, Расія; дактарантура, 2014).
Працавала на Беларускім металургічным заводзе (Жлобін; 1994—1999, дырэктар па эканоміцы і фінансах); у кампаніі «Стройфлотинвест» і прадпрыемстве «Воронежрыба-Комплекс» (1999—2004, дырэктар па фінансах, генеральны дырэктар); Варонежскім дзяржаўным універсітэце інжынерных тэхналогій (2004—2015, кафедра эканамічнай бяспекі і фінансавага маніторынгу, прафесар); Палескім дзяржаўным універсітэце (з 2015, факультэт эканомікі і фінансаў, у 2015—2018 — загадчык кафедры эканомікі і арганізацыі вытворчасці, прафесар кафедры эканомікі і бізнесу).
Навуковыя інтарэсы: фінансавы менеджмент; кіраванне праектамі; эканоміка прадпрыемства; кіраванне інавацыямі.
Remove ads
Бібліяграфія
- Бизнес-мониторинг деятельности промышленной организации: концепция, методология, моделирование процессов : диссертация … доктора экономических наук : 08.00.05 : защищена 11.04.2014 : утверждена 13.11.2014 / Совик Людмила Егоровна. ― Воронеж, 2013.
- Бизнес-мониторинг в промышленных организациях : монография / Л. Е. Совик. — Воронеж, 2013.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads