Людміла Яфімаўна Цімафеева
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людміла Яфімаўна Цімафе́ева (нар. 1 студзеня 1934, Лесазаводск, Прыморскі край, РСФСР) — беларуская актрыса. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1967).
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1955 годзе. Да 1990 года працавала ў Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача.
Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1956 года.
Творчасць
Выконвала пераважна ролі маладых гераінь: Тоня Туманава («Як гартавалася сталь» паводле М. Астроўскага), Аня Бярозка («Каханне Ані Бярозка» У. Пісталенкі), Ліза («Няроўны бой» В. Розава), Джэма («Авадзень» паводле Э. Войніч), Галінка («За лясамі дрымучымі» А. Вольскага і П. Макаля), Марыя—Вераніка («Зорка Венера» М. Алтухова і Б. Бур’яна), Насця («Несцерка» В. Вольскага). Сярод найбольш значных работ: Яніна, Ядзя («Папараць-кветка» і «Над хвалямі Серабранкі» І. Козела), Эдзіт Піяф (аднайменная п’еса В. Легентава) і інш.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads