Лютэранскія могілкі (Мінск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лютэранскія могілкі — зніклыя могілкі г. Мінска, якія дзейнічалі да 1970-х гг. у раёне нямецкага прадмесця Мінска на вул. Нямецкай (раён цяперашняй вул. Карла Лібкнехта[1]). Вядомы таксама пад назвай «Нямецкія»[2]. На могілках з 1846 г. дзейнічала царква Св. Мікалая, якая не захавалася да цяперашняга часу[3]. У сярэдзіне 1970-х гг. знішчаны, на іх месцы заснаваны сквер, цяпер вядомы як Лютэранскі, а частка пахаванняў перанесена ў іншыя месцы[4].

Хуткія факты Лютэранскія могілкі?, Размяшчэнне ...

У маі 2016 г. падчас будаўніцтва трасы частка сквера была знішчана. Пры гэтым выкапаныя косці, помнікі і крыжы, згодна паведамленням СМІ, былі адвезены на Паўночны палігон пабытовага смецця[5][6][7][8]. У адказ на пратэсты мінчан і лютэранскай абшчыны г. Гродна ў канцы мая характар работ змяніўся і знойдзеныя чалавечыя астанкі пачалі адпраўляць у крэматорый[9].

Remove ads

Зноскі

  1. Улица Карла Либкнехта Архівавана 5 ліпеня 2017. // Минск старый и новый
  2. «Беларускі Партызан» і «Хартыя 97» публікуюць больш за 10 фотаграфій ліквідацыі гэтых могілак са спасылкай на onliner.by (https://realt.onliner.by/2016/05/13/skver4/(недаступная+спасылка)). Але на сайце «Анлайнера» азначана, што гэта старонка больш не існуе
Remove ads

Спасылкі

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads