Гарады Беларусі

спіс артыкулаў у праекце Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гарады́ Белару́сі — катэгорыя найбольш развітых населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь.

Гарады ў БССР

Падзел гарадоў на гарады абласнога падпарадкавання і гарады раённага падпарадкавання быў устаноўлены ў 1938 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР «Аб класіфікацыі населеных пунктаў Беларускай ССР». У ім жа быў складзены новы спіс з 11 гарадоў абласнога і 24 гарадоў раённага падпарадкавання[1]:

Больш інфармацыі №, Горад ...

1939 — у выніку падзелу Міжваеннай Польшчы паміж Трэцім Рэйхам і СССР, тэрыторыі ўсходняй часткі Польшчы, у якіх пражывалі пераважна беларусы (таксама вядомая як Заходняя Беларусь), адышлі да Савецкага Саюза[2]. У БССР былі ўтвораны 5 новых абласцей: Баранавіцкая з цэнтрам у горадзе Баранавічы, Беластоцкая з цэнтрам у горадзе Беластоку, Брэсцкая з цэнтрам у горадзе Брэсце, Вілейская з цэнтрам у Вілейцы, а таксама Пінская з цэнтрам у горадзе Пінску[3]. Вільня ж і прылеглыя тэрыторыі, якія таксама адышлі Савецкаму Саюзу, былі аддадзены Літве ў выніку савецка-літоўскага дагавора ад 10 кастрычніка 1939 года аб узаемадапамозе яшчэ да афіцыйнага ўключэння Заходняй Беларусі ў склад БССР[4].

1940 — стары падзел абласцей, утвораных на тэрыторыі Заходняй Беларусі, на паветы быў скасаваны і ўстаноўлены падзел на больш дробныя раёны. Найбольш буйныя заходнебеларускія паселішчы афіцыйна атрымалі статусы гарадоў[5]:

3 жніўня Літва стала часткай СССР, частка тэрыторый БССР (Свянцянскі раён з цэнтрам у Свянцянах[5], частка тэрыторый некаторых іншых раёнаў Вілейскай і Беластоцкай абласцей) была аддадзена Літве[6][7].

1944 — Маладзечна аднесены да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання[8] і стаў новым цэнтрам Вілейскай вобласці, якая была перайменавана ў Маладзечанскую[9]. Таксама ў гэты год былі створаныя новыя Бабруйская, Гродзенская і Полацкая вобласці[10].

1945 — пасёлак Прапойск ператвораны ў горад Слаўгарад[11][12]; у выніку савецка-польскага дагавора ад 16 жніўня Беласток і прылеглыя тэрыторыі (з гарадамі Аўгустаў, Бельск, Граева, Замбраў, Кольна, Лапы, Ломжа, Саколка, Цеханавец, Гайнаўка, Сямятычы) адышлі зноў да Польшчы. Беларуска-польская мяжа стала праходзіць амаль па лініі Керзона, устаноўленай яшчэ ў 1919 годзе[13].

1946 — Мінск аднесены да катэгорыі гарадоў рэспубліканскага падпарадкавання[14].

1955 — Талачын[15], Масты[16] і Мар’іна Горка ператвораныя ў гарады раённага падпарадкавання[17].

1961 — гарадскі пасёлак Шацілкі быў аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання і перайменаваны ў Светлагорск[18].

1962 — Шчучын аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання[19].

1963 — Кобрын, Лунінец, Лепель, Добруш, Жлобін, Калінкавічы, Светлагорск, Ваўкавыск, Навагрудак, Слонім, Крычаў, Асіповічы[20], Жодзіна, Салігорск[21] і Наваполацк[22] ператвораныя ў гарады абласнога падпарадкавання.

1966 — Івацэвічы[23] і Чашнікі[24] аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання.

1967 — Драгічын[25] і Хойнікі[26] ператвораныя ў гарады раённага падпарадкавання.

1968 — Беразіно, Любань і Смалявічы ператвораныя ў гарады раённага падпарадкавання[27].

1970 — Новалукомль[28], Белаазёрск[29], Жабінка і Маларыта[30] ператвораныя ў гарады раённага падпарадкавання.

1971 — Іванава[31], Ельск[32], Нароўля, Чачэрск[33], Жыткавічы, Васілевічы[34] і Буда-Кашалёва[35] ператвораныя ў гарады раённага падпарадкавання.

1972 — Барань[36] і Мёры[37] ператвораныя ў гарады раённага падпарадкавання.

1973 — Ганцавічы ператвораны ў горад раённага падпарадкавання[38].

1974 — Рагачоў аднесены да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання[39]; пасёлак Скідзель атрымаў статус горада[40].

1982 — Горкі і Дзяржынск аднесены да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання[41].

1983 — Камянец аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання[42].

1984 — Капыль аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання[43].

1985 — Заслаўе аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання[44].

1987 — Заслаўе аднесены да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання[45].

1990 — Дзятлава[46] і Бярозаўка[47] аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання.

1991 — Крупкі аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання[48].

Remove ads

Гарады ў Рэспубліцы Беларусь

У Рэспубліцы Беларусь крытэрыі аднясення населеных пунктаў да катэгорый устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154—З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь». Згодна з артыкулам 8 гэтага закона, гарады дзеляцца на наступныя падкатэгорыі[49]:

  • горад Мінск — сталіца Рэспублікі Беларусь;
  • гарады абласнога падпарадкавання — найбольш буйныя населеныя пункты (з колькасцю насельніцтва не менш за 50 тысяч чалавек), якія з’яўляюцца адміністрацыйнымі і буйнымі эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі з развітой вытворчай і сацыяльнай інфраструктурай;
  • гарады раённага падпарадкавання — населеныя пункты з колькасцю насельніцтва не менш за 6 тысяч чалавек, якія маюць прамысловыя прадпрыемствы, сетку ўстаноў сацыяльна-культурнага і бытавога прызначэння, з перспектывамі далейшага развіцця і росту колькасці насельніцтва.

Паколькі катэгорыя гарадоў раённага падпарадкавання — катэгорыя самых маленькіх гарадоў, то парогавая колькасць насельніцтва для горада ў Рэспубліцы Беларусь — 6 тысяч чалавек. Але некаторыя гарады (Тураў, Высокае, Васілевічы, Дзісна, Косава) не адпавядаюць гэтаму крытэрыю.

Гарады могуць быць як тэрытарыяльнымі, так і адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі. Калі горад з’яўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай, то ў ім ствараюцца свае органы мясцовага кіравання (мясцовыя выканаўчыя камітэты) і самакіравання (мясцовыя Саветы дэпутатаў)[49]. Мінск і гарады абласнога падпарадкавання з’яўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі. Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт належыць узроўню абласных выканаўчых камітэтаў, а выканаўчыя камітэты гарадоў абласнога падпарадкавання — базаваму (нароўні з выканаўчымі камітэтамі раёнаў). Гарады раённага падпарадкавання могуць быць як адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі, так і тэрытарыяльнымі адзінкамі[49]. Калі горад раённага падпарадкавання з’яўляецца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай, то яго выканаўчы камітэт належыць першаснаму ўзроўню (нароўні з сельскімі і пасялковымі выканаўчымі камітэтамі)[50].

Узроўні гарадскіх Саветаў дэпутатаў (першасны, базавы, абласны) тыя ж, толькі Мінскі гарадскі Савет валодае правамі не толькі абласнога, але і базавага Савета[50].

Некаторыя, асабліва вялікія гарады (Мінск, астатнія 5 абласных цэнтраў, а таксама Бабруйск), дзеляцца на гарадскія раёны (артыкул 3 Закона № 154-З[49]). У іх ствараюцца мясцовыя адміністрацыі, якія з’яўляюцца органамі мясцовага кіравання (артыкул 11 Закона № 617-XII[50]). Мясцовыя адміністрацыі падкантрольныя ў сваёй дзейнасці гарадскім выканаўчым камітэтам і гарадскім Саветам дэпутатаў.

На 1 студзеня 1992 года ў Рэспубліцы Беларусь налічваліся 102 гарады, з якіх 1 горад рэспубліканскага падпарадкавання (Мінск), 36 гарадоў абласнога падпарадкавання і астатнія раённага. Але пачынаючы з 1995 года ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле рэспублікі пачалі адбывацца істотныя змены: з мэтай больш эфектыўнага дзяржаўнага кіравання тэрыторыямі былі аб’яднаны выканкамы многіх гарадоў раённага падпарадкавання, якія з’яўляліся раённымі цэнтрамі, і аднайменных раёнаў. Таксама гэта закранула і гарады абласнога падпарадкавання[51].

Перайшло з абласнога ў раённае падпарадкаванне 26 гарадоў:

У гэты ж час 13 пасёлкаў гарадскога тыпу атрымалі статус гарадоў:

На цяперашні час у Беларусі 115 населеных пунктаў маюць статус гарадоў, з іх:

  • 11 гарадоў рэспубліканскага і абласнога падпарадкавання;
  • 104 гарады раённага падпарадкавання.
Remove ads

Карта размяшчэння гарадоў Беларусі

Гарады з насельніцтвам:

— 1 000 000 і больш — ад 20 000 да 49 999
— ад 500 000 да 999 999 — ад 10 000 да 19 999
— ад 200 000 да 499 999 — ад 5 000 да 9 999
— ад 100 000 да 199 999 — ад 2 000 да 4 999
— ад 50 000 да 99 999 — 1 999 і менш
Thumb
Гарады Беларусі

Колькасць гарадоў і іх жыхароў

На 14 кастрычніка 2009 года (перапіс насельніцтва) ў Беларусі налічвалася 112 гарадоў, сярод якіх 1 горад рэспубліканскага падпарадкавання, 12 — абласнога і 99 — раённага[72], у тым ліку:

Больш інфармацыі Насельніцтва, Паселішчаў ...

На 1 студзеня 2017 было ўжо 113 гарадоў, у тым ліку 1 горад рэспубліканскага падпарадкавання, 10 — абласнога і 102 — раённага[73].

З 18 студзеня 2017 года маюць статус гарадоў раённага падпарадкавання таксама Бялынічы і Круглае[71].

Remove ads

Спіс гарадоў Беларусі

Назвы лацініцай у спісе прыводзяцца адпаведна з афіцыйнымі правіламі транслітарацыі[74][75].

Больш інфармацыі Герб, Назва ...
Remove ads

Галерэя

Брэсцкая вобласць

Віцебская вобласць

Гомельская вобласць

Гродзенская вобласць

Магілёўская вобласць

Мінская вобласць

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads