Завулак Мігая
Магілёў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Завулак Мігая (руск.: переулок Мигая) — завулак у Ленінскім раёне Магілёва, на Шклоўскім пасадзе. Працягласць 260 м, ад Ленінскай да Першамайскай вуліцы.
Remove ads
Гісторыя

Гістарычна насіў назву Лютэранскі завулак, якая паходзіць ад лютэранскай кірхі, якая была пабудавана ў 1780 годзе з дазволу расійскай імператрыцы Кацярыны II. У савецкі час перайменаваны ў гонар Народнага артыста РСФСР Сяргея Іванавіча Мігая, ураджэнца Магілёва.
Большая частка забудовы знішчана пры будаўніцтве дома № 31 па вуліцы Першамайскай (1981). Завулак праходзіць праз арку ў гэтым доме.
Remove ads
Забудова
Няцотны бок
- № 29 (Першамайская вуліца, 29) — 5-павярховы будынак былой гасцініцы «Дняпро» (1940; архітэктары А. Брэгман, А. П. Воінаў). Цяпер у будынку размяшчаецца гандлёвы цэнтр «Дняпро».
- (Першамайская вуліца, 29А) — будынак «Белінвестбанка» (1990-я; архітэктар А. Валовіч[1]).У будынку ў якасці алюзій выкарыстаны матывы абароннай архітэктуры. Аб’ём арганізаваны вакол шматсвятловай атрыўмнай прасторы з галерэямі, асветленага па перыметры ў верхняй частцы. Кампазіцыйнай дамінантай з’яўляецца вежавы аб’ём з шатровым дахам. Вырашэнне фасадаў характарызуецца павышанай пластыкай і разнастайнасцю элементаў: калон, на якія абапіраецца навісаючы верхні ярус, арачных праёмаў, паверхняў, якія імітуюць схільныя дахі, вокнаў-«байніц»[1].
- № 7 — двухпавярховы будынак —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001
- № 9 — двухпавярховы будынак —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001
- № 11 — двухпавярховы будынак —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Е000001
- № 13 (Ленінская вуліца, 36) — будынак былога крэдытнага таварыства (пачатак ХХ стагоддзя). З боку завулка Мігая ў будынку размяшчаецца бар «Чэрчыль». —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000584
- Будынак «Белінвестбанка»
- Дом № 7
- Дом № 9
- Дом № 11
- Будынак былога крэдытнага таварыства (дом № 13)
Цотны бок
- № 10 — Спецыяльная агульнаадукацыйная школа для дзяцей з цяжкімі парушэннямі гаворкі г. Магілёва (1930-я)
Remove ads
Зноскі
- Шамрук, А. С. Архитектура Беларуси ХХ — начала ХХІ в.: эволюция стилей и художественных концепций. — Минск: Белорусская наука, 2007. — 335 с.: илл. ISBN 978-985-08-0868-4
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads