Сяргей Іванавіч Мігай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Іванавіч Мігай (30 мая 1888, Магілёў — 8 снежня 1959) — артыст оперы (барытон), педагог. Народны артыст РСФСР (1939).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Адэскае музычнае вучылішча ў 1911 годзе. Браў урокі ў М. Батыстыні ў час яго гастроляў у Расіі ў 1911—1913 гадах, вучыўся ў Опернай студыі пад кіраўніцтвам К. Станіслаўскага (1918—1920, з 1919 пры Вялікім тэатры ў Маскве). 3 1927 года саліст Вялікага тэатра, з 1924 года Ленінградскага тэатра оперы і балета; выступаў у Маскве і Ленінградзе, з 1941 саліст і кіраўнік вакальнай групы Усесаюзнага радыёкамітэта. 3 1948 выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі, з 1952 года прафесар.

Памёр 8 снежня 1959 года ў Маскве. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Ленінградзе.
Remove ads
Творчасць
Меў насычаны голас цёплага тэмбру, вялікага дыяпазону (больш за 2 актавы), дасканала валодаў вакальнай тэхнікай. Сярод лепшых партый: Анегін («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Мізгір, Гразной («Снягурачка», «Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава), Князь Ігар («Князь Ігар» А. Барадзіна), Дэман («Дэман» А. Рубінштэйна), Рыгалета, Жэрмон, Ды Луна («Рыгалета», «Травіята», «Трубадур» Дж. Вердзі) і інш.
Актыўна ўдзельнічаў у рабоце Магілёўскага літаратурна-музычна-драматычнага гуртка. Аўтар мастацтвазнаўчых і метадычных прац. Сярод вучняў Мігая народны артыст СССР А. Саўчанка.
Remove ads
Памяць
У Магілёве імем Сяргея Мігая названы завулак.
Сям’я
У шлюбе з Валянцінай Абрамаўнай Іофэ (1910—1985), доктарам фізіка-матэматычных навук, загадчыцай лабараторыі ў Інстытуце хіміі сілікатаў АН СССР, дачкой акадэміка А. Ф. Іофэ.
Зноскі
- Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 18 чэрвеня 2024.
- Мигай Сергей Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Мигай Сергей Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 31 кастрычніка 2023.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads