Лютэр (фільм, 2003)

фільм, 2003 From Wikipedia, the free encyclopedia

Лютэр (фільм, 2003)
Remove ads

«Лю́тэр» (англ.: Luther) — біяграфічны фільм пра жыццё Марціна Лютэра (1483—1546). У галоўнай ролі здымаўся Джозеф Файнс, зняты ў 2003 годзе MGM, часткова фінансаваўся Thrivent Financial for Lutherans. Фільм ахоплівае жыццё Лютэра ад таго часу, як ён стаў манахам у 1505 годзе і да Аўгсбургскага рэйхстага ў 1530 годзе.

Remove ads

Сюжэт

Фільм пачынаецца з таго, як падчас навальніцы ў 1505 годзе Лютэр вяртаецца дадому. З-за страху страціць сваё жыццё падчас шторму Лютэр аддае сваё жыццё Богу і становіцца манахам.

У наступнай сцэне, гэта 1507 г., Лютэр ужо манах у Эрфурце. Падчас свайго знаходжання ў манастыры ён увесь час занепакоены поглядам Бога як Бога нянавісці і помсты. Марціна натхняе Іаган фон Штаўпіц, старэйшы манах, які з’яўляецца яго настаўнікам. Штаўпіц кажа Лютэру глядзець на Ісуса Хрыста замест сябе.

Пазней Лютэр дастаўляе ліст для Штаўпіца ў Рым, дзе ён быў абураны амаральным ладам жыцця рымлян. Ён таксама разглядае чэрап, як лічыцца Яна Хрысціцеля, і набывае індульгенцыю. З гэтага часу Лютэр пачынае сумнявацца ў сапраўднасці індульгенцыяў.

Remove ads

Недакладнасці

  • У фільме Лютэр спасылаецца на Біблію па кнігах, раздзелах і вершах. Але да 1551 года, Біблія не была падзеленая на вершы.
  • Лютэр паказаны з малатком ля дзвярэй Вітэнбергскага сабора і сваімі 95 тэзісамі, якія неадкладна былі прачытаныя мінакамі. Насамрэч, простыя людзі не былі б у стане прачытаць тэзісы, якія першапачаткова былі напісаны па-лацінску, потым перакладзены на нямецкую мову і надрукаваны. Цягам двух месяцаў яны шырока распаўсюдзіліся па ўсёй Еўропе.
Remove ads

Зноскі

  1. http://www.imdb.com/title/tt0309820/ Праверана 11 красавіка 2016.
  2. http://www.filmaffinity.com/en/film834381.html Праверана 11 красавіка 2016.
  3. filmportal.de — 2005.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q15706812'></a>
  4. http://www.metacritic.com/movie/luther Праверана 11 красавіка 2016.
  5. http://www.imdb.com/title/tt0309820/fullcredits Праверана 11 красавіка 2016.
  6. Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3561957'></a>
  7. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 8 лістапада 2016.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q37312'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads