Пітэр Усцінаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пітэр Усцінаў
Remove ads

Пітэр Аляксандр Усцінаў (англ.: Peter Alexander Ustinov; 16 красавіка 1921, Лондан — 28 сакавіка 2004, Жэналье, кантон Во, Швейцарыя) — брытанскі акцёр тэатра і кіно, кінарэжысёр, пастаноўшчык опер і драматычных спектакляў, драматург, сцэнарыст, пісьменнік, газетны і часопісны калумністаў, тэле- і радыёвядучы, прадзюсар. Лаўрэат прэмій «Оскар», «Эмі», «Грэмі», BAFTA, камандор ордэна Брытанскай імперыі, рыцар-бакалаўр.

Хуткія факты Пітэр Усцінаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Паходжанне

Пітэр Усцінаў нарадзіўся ў Швейцарскім катэджы (Лондан) у шматнацыянальнай сям’і Усцінавых-Бенуа. Пры нараджэнні атрымаў імя Пітэр Аляксандр фон Усцінаў (англ.: Peter Alexander von Ustinov)[5] і намаганнямі бабулі-верніцы быў ахрышчаны паводле пратэстанцкага абраду як «Пэтэрус Аляксандрус» у адной з цэркваў Гамбурга.

Бацька — нямецкі падданы рускага, армянскага, нямецкага, эфіёпскага і яўрэйскага паходжання Ёна «Барон» Усцінаў[en] (англ.: Jona von Ustinov) па мянушцы «Клоп»[6]. У Першую сусветную вайну быў лейтэнантам Люфтштрайткрэфтэ. У 1930-х Ёна працаваў прэс-сакратаром нямецкага пасольства ў Лондане, а пасля прыходу да ўлады Гітлера атрымаў брытанскае грамадзянства і стаў супрацоўнікам брытанскай разведкі. Баронскі тытул, нададзены (паводле сямейнага падання) Платону Усцінаву імператарам Вільгельмам I, з пачаткам вайны з Германіяй выглядаў падазрона, таму Усцінавы мусілі яго пазбыцца.

Маці Пітэра — мастачка рускага, французскага, італьянскага і нямецкага паходжання Надзея Бенуа[7][8], адна з дачок пецярбурскага архітэктара Лявонція Бенуа. З будучым мужам пазнаёмілася і абвянчалася ў 1920 годзе ў Петраградзе, куды Ёна прыбыў, паводле біёграфаў, каб адшукаць маці і сястру. Неўзабаве па падробных дакументах яны з’ехалі на шведскім параходзе ў Амстэрдам, а праз пэўны час перабраліся ў Лондан.

Пітэр навучаўся ва Уэстмінстэрскім коледжы, дзе ягоным аднакласнікам быў старэйшы сын Рыбентропа Рудольф.

Кар’ера

Thumb
Усцінаў у ролі Нерона ў фільме Кама градзешы (1951)

Дэбютаваў на сцэне ў 17-гадовым узросце. У вайну служыў у брытанскім войску, дзе пэўны час пісаў сцэнарый для фільма Дэвіда Нівена «Шлях наперад». У 1942 годзе ўпершыню зняўся ў кіноАдзін з нашых самалётаў не вярнуўся»), пасля яшчэ ў некалькіх прапагандысцкіх фільмах.

У 1950-я пачаў пісаць і ставіць уласныя п’есы і граць у іх. Найбольш вядомай ягонай п’есай стала «Раманаў і Джульета» (1956). Здымаўся не толькі ў Вялікабрытаніі, але і ў ЗША. Неаднакроць выконваў ролю знакамітага шпега Эркюля Пуаро, выконваў ролі імператара НеронаКама градзешы»), Лентула БатыятаСпартак»), капітана Верэ («Білі Бад»). Быў сцэнарыстам і рэжысёрам некалькіх фільмаў: «Школа для сакрэтаў» (1946), «Гарачыя мільёны» (1968), «Леў і ястраб» (1984). Агулам здымаўся ў 88 фільмах.

У 1960-я зрэжысіраваў некалькі операў: «Джанні Скікі» Пучыні, «Іспанскую гадзіну» Равеля, «Спадзяванне» Шонберга і «Чароўную флейту» Моцарта.

Цягам шасці гадоў быў рэктарам Дарэмскага ўніверсітэта. У 1977 годзе выйшла ягоная аўтабіяграфічная кніга «Дарагі я» (па-англійску: Dear Me).

З канца 1960-х сцэнічная дзейнасць адышла на другі план пасля таго, як Пітэр Усьцінаў далучыўся да дзейнасці ЮНІСЭФ — быў ейным Паслом добрай волі і збіральнікам сродкаў. У гэтай ролі ён наведваўся ў дамы гаротных дзяцей, каб іх весяліць сваімі выступамі.

З 1991 да смерці быў прэзідэнтам Сусветнага федэралісцкага руху, верыў у непазбежнасьць і неабходнасць сусветнага ўрада[9].

Бегла размаўляў па-англійску, французску, іспанску, італьянску, нямецку і руску, крыху па-турэцку і грэчаску.

Чатыры разы лаўрэат прэміі «Эмі», лаўрэат прэміі Акадэміі.

У 1960-х прыняў швейцарскае грамадзянства, каб пазбегнуць вялізных брытанскіх падаткаў. Тым не меней, у 1990 атрымаў званне рыцара-бакалаўра, а ў 1992 быў прызначаны канцлерам Дарэмскага ўніверсітэта, да гэтага двойчы абіраўшыся рэктарам універсітэта Дандзі[10].

Remove ads

Сям’я

Усцінаў быў жанаты тройчы. Першая жонка — Ізольда Дэнгам (1920—1987), з якой ён ажаніўся ў 1940 і развеўся ў 1950 годзе; ад гэтага шлюбу меў дачку Тамару. Другая жонка — актрыса Сюзана Клуцье; шлюб доўжыўся з 1954 да разводу ў 1971, і прынёс дачок Паўлу і Андрэю ды сына Ігара.

Трэці раз Пітэр ажаніўся ў 1972 годзе з Хеленай дзю Лаў д’Алеманс. Памёр у Швейцарыі ад сардэчнай недастатковасці ва ўзросце 82 гадоў.

Remove ads

Фільмаграфія

  • «Адзін з нашых самалётаў не вярнуўся» (1942) — святар
  • «Адэта» (1950) — лейтэнант Алекс Рабіновіч
  • «Кама градзешы» (1951) — Нэрон
  • «Егіпцянін» (1954) — Капта
  • «Мы — не анёлы» (1955) — Жуль
  • «Лола Мантэс» (1955) — канферансье
  • «Спартак» (1960) — Лентул Батыят
  • «Білі Бад» (1962) — капітан Вэрэ
  • «Тапкапі» (1964) — Артур Сайман Сымпсан
  • «Лэдзі Л.» (1965) — прынц Ота Баварскі
  • «Камедыянты» (1967) — пасол Пінеда
  • «Знік дыназаўр» (1975) — Хнап Ван, супрацоўнік кітайскіх спецслужбаў
  • «Уцёкі Логана» (1976) — стары
  • «Ісус з Назарета» (1977) — Ірад
  • «Ашанці» (1979) — Сулейман
  • «Вялікае лялечнае падарожжа» (1981) — кіроўца грузавіка
  • «Французская рэвалюцыя» (1989) — Анарэ дэ Мірабо
  • «Вакол свету за 80 дзён» (1989) — дэтэктыў Фікс
  • «Алей Лярэнца» (1992) — прафесар Ніколаіс
  • «Нежанаты» (1999) — дзядуля Джэймс Шэнан
  • «Аліса ў Краіне цудаў» (1999) — Морж
  • «Вікторыя і Альбэрт» (2001|) — Вільгельм IV
  • «Лютэр» (2003) — Фрыдрых III

Рэжысёр

  • «Школа для сакрэтаў» (1946)
  • «Раманаў і Джульета» (1961)
  • «Білі Бад» (1962)
  • «Лэдзі Л.» (1964)
  • «Хамерсміт выйшаў вонкі» (1972)
  • «Леў і ястраб» (1984)

Сцэнарыст

  • «Шлях наперад» (1944)
  • «Школа для сакрэтаў» (1946)
  • «Гарачыя мільёны» (1968)

Тэатральныя творы

Рэжысёр-пастаноўшчык
  • «Любоў да трох апельсінаў» (1997)
Драматург
  • «На паўшляху да вершаліны» (1967)

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads