Лючэ (талісман)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лючэ (італ.: Luce — «святло») — афіцыйны маскот, прадстаўлены Каталіцкай царквой да свайго юбілею ў 2025 годзе. З-за асаблівасцяў дызайну персанажа часта параўноўваюць з героямі анімэ.
Remove ads
Апісанне
Персанаж распрацаваны заснавальнікам tokidoki Сімонэ Леньё.
Лючэ была прадстаўлена архібіскупам Рына Фізікелай на дыкастэрыі па евангелізацыі 28 кастрычніка 2024 года. Ён сказаў, што яна была натхнёная жаданнем Каталіцкай царквы «жыць нават у рамках поп-культуры, гэтак любімай нашай моладдзю»[1]. Персанаж прадстаўляў Святы Прастол на Lucca Comics & Games у 2024 годзе[2] — гэта быў першы выпадак, калі Ватыкан прыняў удзел у комікс-канвенце[3][4].
Практычна ўвесь дызайн Лючэ прасякнуты каталіцкім сімвалізмам. У яе сінія валасы і светлая скура. Лючэ носіць жоўтую порхаўку, якая нагадвае па колеры сцяг Ватыкана, на якім таксама намаляваны сімвал «падарожжа скрозь жыццёвыя буры». У яе руках асаблівы посах каталіцкага паломніка, які ўвасабляе «паломніцтва ў вечнасці». Акрамя таго, яна таксама носіць заляпаныя брудам зялёныя чаравікі, якія сімвалізуюць доўгае і цяжкае падарожжа. Вочы маюць блікі ў выглядзе ракавінкі-грабеньчыка, традыцыйнага сімвала каталіцкага паломніцтва. Стваральнікамі вочы апісваліся як «сімвал надзеі сэрца». Лючэ таксама носіць лацінскі крыж на шыі[3].
Remove ads
Рэакцыя
Персанаж пазітыўна ўспрыняты ў Інтэрнэце і хутка спарадзіў мноства інтэрнэт-мемаў і фан-артаў[5]. Карыстальнікі некаторых сайтаў, такіх як Twitter, жартавалі пра тое, што каталіцкая царква падтрымлівае анімэ-візуалізацыю, а некаторыя праводзілі параўнанні паміж дызайнам Лючэ і дызайнам Ай Ота, галоўнага героя анімэ Wonder Egg Priority[6], і Рэй Аянамі, сінявалосага персанажа з т/с «Евангеліён»[7].
Лючэ выклікала неадназначную рэакцыю каталікоў у сеціве. Хаця многія, галоўным чынам маладыя прадстаўнікі каталіцкай веры, яе ўхвалялі, некаторыя больш традыцыяналісцкія каментатары крытыкавалі яе як «занадта сучасную і дурную», каб прадстаўляць каталіцызм[7].
Выкарыстанне Касцёлам мульцяшнага маскота пачалі параўноўваць з персанажам Дружа Хрыстос з фільма «Догма»[8]. У фільме Дружа Хрыстос — гэта прадаваны і зразумелы перароблены вобраз Ісуса Хрыста, закліканы прыцягнуць увагу маладой аўдыторыі да каталіцызму. Кевін Сміт, рэжысёр фільма, напісаў, што «Дружа Хрыстос падміргнуў, каб Лючэ змагла раскрыць вочы»[9].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads