Лю Бан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гаа-цзу (кіт. спр.: 高祖 Gāozǔ, 256 да н.э. ці 247 да н.э.—1 чэрвеня, 195 да н.э.), больш вядомы як Лю Бан (кіт. спр.: 劉邦) — адзін з кіраўнікоў паўстання 209—206 да н.э. ў Кітаі, заснавальнік дынастыі Хань.
Паходзіў з сялян. У 209 г. далучыўся да паўстання супраць дынастыі Цынь, якое ўзначаліў Чэнь Шэн, пасля яго гібелі (208) камандуючы паўстанцкай арміяй. У 207 г. заняў сталіцу імперыі горад Сяньян. У 206—202 гг. змагаўся з другім кіраўніком паўстанцаў — Сян Юем. У 202 г. абвясціў сябе імператарам Гаацзу.
Скасаваў жорсткія законы Цынь Шыхуандзі, паменшыў падаткі. Аднавіў практыку раздачы зямель сваім сваякам і паплечнікам.
Remove ads
Зноскі
- China Biographical Database
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads