Лявонавіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ляво́навіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Лявонавічы.

Хуткія факты Лявонавіцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Нясвіжскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да новаўтворанага Дубейкаўскага сельсавета[1]. 29 ліпеня 1971 года Дубейкаўскі сельсавет перайменаваны ў Лявонавіцкі, цэнтр сельсавета перанесены ў Лявонавічы[2]. У 1989 годзе скасавана вёска Валожычы[3]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ланскага сельсавета[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1123 чалавекі[5], з іх 90,8 % — беларусы, 4,3 % — рускія, 2,9 % — палякі[6].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: аграгарадок Салтанаўшчына, вёскі Габруны, Грыбаўшчына, Дубейкі, Лазавічы, Лесуны, Лявонавічы, Ляхі, Мысліва, Пляшэвічы, Смалічы, Цякалаўшчына.

Remove ads

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 ліпеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 27 (1329).
  3. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 красавіка, 29 мая і 26 чэрвеня 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 22 (1972).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads