Лядна (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ля́дна — возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, за 8 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, каля аграгарадка Старое Лядна, у басейне ракі Ула.

Хуткія факты Лядна, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 0,58 км². Даўжыня 1,92 км, найбольшая шырыня 0,51 км. Найбольшая глыбіня 22,0 м, сярэдняя — 7,5 м. Даўжыня берагавой лініі 4,81 км. Аб’ём вады ў возеры 4,35 млн м³. Плошча вадазбору 14,2 км².

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 12—19 м, разараныя, на ўсходзе і поўначы параслі лесам. Берагі высокія, месцамі зліваюцца са схіламі, на паўночным захадзе пад хмызняком. Дно да глыбіні 1,5—2 м (на поўначы да 6,5 м) выслана пяском, ніжэй — сапрапелем і ілам. Зарастае слаба, расліннасць пашырана да глыбіні 1,5—2 м. Упадае ручай з возера Шчыбат, выцякае ручай у возера Огзіна. Забруджваецца сцёкавымі водамі.

Remove ads

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-46. Выданне 1980 года. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads