Шчыбат

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шчыбатmap
Remove ads

Шчы́бат — возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, за 10 км на паўночны ўсход ад горада Лепель, за 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Старое Лядна, у басейне ракі Ула, каля аўтамабільнай дарогі М3.

Хуткія факты Шчыбат, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,45 км². Даўжыня 2,52 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Найбольшая глыбіня 6,1 м, сярэдняя — 2,65 м. Даўжыня берагавой лініі 6,67 км. Аб’ём вады ў возеры 2,75 млн м³. Плошча вадазбору 3,75 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 20 м, стромкія, месцамі спадзістыя, пад лесам. Берагавая лінія звілістая. Берагі зліваюцца са схіламі катлавіны, месцамі вышынёй 0,5 м. На захадзе выцякае ручай у возера Лядна.

Remove ads

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-133-1.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 1999. — С. 398. 10 000 экз. ISBN 985-11-0141-9.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 29. — 72 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план / Редактор: С. Н. Саратова. Мн.: Белкартография, 2012. 3 000 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-35-46. Выданне 1980 года. (руск.)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads