Лямец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лямец — шчыльны нятканы тэкстыльны матэрыял з валянай воўны, які валодае ўнікальна нізкай цеплаправоднасцю і досыць добра прапускае паветра.


Лямец вырабляецца[1] звычайна ў выглядзе полак, якія маюць розную таўшчыню, у залежнасці ад прызначэння. Гатункі лямцу, якія вырабляюцца з тонкага пуху трусоў або коз, вядомыя пад назвай фетр (ад фр.: feutre)[2] — тонкі лямец[3].
Remove ads
Гісторыя
Адзіны прыродны матэрыял, з якога можа быць выраблены лямец, — воўна. Лепш за ўсё падыходзіць авечая. Валокны воўны маюць верхні лускаваты пласт — кутыкулу, дзякуючы яму валокны могуць счапляцца адно з адным пад уздзеяннем гарачай вады і пары. На гэтым заснаваны прынцып лямцавання.
У Еўропе ў часы антычнасці лямец збівалі, валялі і пракатвалі з дапамогай вальцоў, вырабленых з дрэва[4].
Лепшым матэрыялам для вытворчасці фетру на Русі лічылася воўна зайца-русака. На фетравыя капялюшы, вытворчасць якіх асабліва была развіта ў XIX стагоддзі, выкарыстоўваліся кавалкі матэрыялу самай высокай якасці. Форма надавалася капелюшу на драўлянай даўбешцы, на якой фетр апрацоўваўся парай і выбіваўся. З фетру, падвергнутага спецыяльнай апрацоўцы, вырабляецца велюр[4].
З лямцу робяць буркі , валёнкі, фетравыя капялюшы, сырмакі , шырдакі , кіргізскія каўпакі, а таксама пакрыцці для юрт, гунькі пад сёдлы. У тэхніцы фетр выкарыстоўваецца для пракладак і ў якасці фільтравальных матэрыялаў[4].
Таксама лямец ужываюць пры стварэнні дэталяў для музычных інструментаў, паколькі з яго робяць малаточкі, падкладачныя дыскі, дэмпферы , лямцавыя стужкі і пракладкі ў фартэпіяна, піяніна і раялях.
Remove ads
Зноскі
- Войлочное производство или валяние шерсти // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Фетр // Т. 27. Ульяновск — Франкфорт. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Фетр // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Р. М. Кирсанова. Фетр // Костюм в русской художественной культуре 18 — первой половины 20 вв.: Опыт энциклопедии / под ред. Т. Г. Морозовой, В. Д. Синюкова. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1995. — С. 295. — 383 с.: ил. с. — 50 000 экз. — ISBN 5-85270-144-0.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads