Лясныя рэзерваты ўсходняга атлантычнага ўзбярэжжа

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лясныя рэзерваты ўсходняга атлантычнага ўзбярэжжаmap
Remove ads

Лясныя рэзерваты ўсходняга атлантычнага ўзбярэжжа — аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Бразіліі, з’яўляецца часткай экарэгіёна Атлантычны лес.

Хуткія факты Лясныя рэзерваты ўсходняга атлантычнага ўзбярэжжа, Названа ад ...
Thumb
Атлантычны лес

На тэрыторыі штатаў Баія і Эспірыту-Санту размешчаны раён запаведных трапічных і субтрапічных паўлістападных лясоў. Ландшафт мясцовасці дапаўняюць пясчаныя ўчасткі, якія чаргуюцца з забалочанымі нізінамі з хмызняком. Рэгіён таксама вядомы як «Бераг адкрыцця». Назва звязана з партугальскім мараплаўцам П. А. Кабралам, які ў 1500 г. быў пасланы ў Індыю каралём Эмануілам, высадзіўся на беразе Паўднёвай Амерыкі (зараз Бразілія) і абвясціў, што гэтая тэрыторыя належыць Партугаліі.

На ўсходнім атлантычным узбярэжжы знаходзяцца 8 прыродаахоўных комплексаў, агульнай плошчай каля 112 тыс. га. Самы вядомы лясны рэзерват — Нацыянальны парк Monte Pascoal, створаны ў 1961 г. Ён, таксама як і іншыя запаведнікі ўсходняга атлантычнага ўзбярэжжа, мае вялікую відавую разнастайнасць жывёл і раслін, большасць з якіх — эндэмікі. Акрамя сваіх прыродных багаццяў ён славуты тым, што менавіта ў гэтым месцы ў пачатку XVI стагоддзя упершыню высадзіліся на бераг партугальцы.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads