Ляўко Рыгоравіч Лук’яненка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ляўко Рыгоравіч Лук’яненка
Remove ads

Ляўко Рыгоравіч Лук’яненка (24 жніўня 1928 — 7 ліпеня 2018) — украінскі дысідэнт, палітык.

Хуткія факты Ляўко Рыгоравіч Лук’яненка, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў вёсцы Хрыпаўка Гараднянскага раёна Чарнігаўскай вобласці. У 1953 годзе ўступіў у КПСС і паступіў на юрыдычны факультэт МДУ імя М. Ламаносава. Пазней стварыў апазіцыйны ў адносінах да савецкай улады «Украінскі рабоча-сялянскі саюз». Выступаў за аддзяленне Украіны ад СССР, пасля чаго быў выключаны з партыі.

За антысавецкую дзейнасць у маі 1961 года Львоўскі абласны суд прысудзіў яго да расстрэлу. Крыху пазней Вярхоўны суд замяніў расстрэл 15 гадамі пазбаўлення волі. Пасля выхаду на волю ў 1976 годзе Лук’яненка стаў адным з заснавальнікаў Украінскай Хельсінкскай групы. У наступным годзе яго зноў арыштавалі і прысудзілі да дзесяці гадоў турэмнага зняволення і пяці гадоў высылкі. Усяго Ляўко Лук’яненка правёў у зняволенні 26 гадоў.

Аўтар «Акту абвяшчэння незалежнасці Украіны» ад 24 жніўня 1991 года, дэпутат чатырох скліканняў Вярхоўнай Рады Украіны[4].

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads