Лёзненская хлебная база
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Лёзненская хлебная база» — сховішча збожжа і цукру, найбуйнейшае ў Беларусі элеватар[1]. Знаходзіцца ў пасёлку Лёзна.
Хлебная база складаецца з элеватара на Дабрамыслянскай вуліцы, 36 і хлебапрыёмнага пункту на вуліцы Чкалава. Ажыццяўляе дзейнасць па захоўванні, драбненні і памоле збожжа. База здольная захоўваць да 200 тысяч тон збожжа. З'яўляецца валаўтвачаючай для раённага бюджэту — 14 працэнтаў паступленняў (2011 год).[2] Хлеб для паловы жыхароў Віцебска выпякаецца са збожжа, якое захоўваецца на базе[3]. Элеватар базы — самы буйны ў Беларусі, у яго звозяць збожжа з Полацка, Ліды, Буда-Кашалёва, Мінска, Барысава.
Частка прасушанага і ачышчанага збожжа адпраўляецца на экспарт; у 2015 годзе, пасля ўваходжання ў рэестр прадпрыемстваў Мытнага саюза, у Расію было адгружана больш за 20 тысяч тон збожжа[4].
Remove ads
Зноскі
- Лидия Сташкевич. Перспективы для роста Архівавана 29 ліпеня 2014., Железнодорожник Белоруссии, 09.11.2013
- Нина Писаренко. Лиозно примет областные «Дожинки», Новости Витебска и Витебской области, 21.02.2011
- Елена Башун - Хлеб и хлебобулочные изделия для половины жителей Витебска выпекаются из зерна, хранящегося на Лиозненской хлебной базе Архівавана 2 чэрвеня 2018., Газета «Витьбичи», 30 марта 2015
- Галина Шпаковская - Лиозненская хлебная база принимает зерно из четырех областей Беларуси, Областная газета «Витебские вести», 30 августа 2016
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads