Лёзна

гарадскі пасёлак у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Лёзнаmap
Remove ads

Лё́зна[2] (трансліт.: Liozna) — гарадскі пасёлак у Віцебскай вобласці Беларусі, цэнтр Лёзненскага раёна, на левым беразе р. Мошна. За 40 км на паўднёвы ўсход ад Віцебска, недалёка ад мяжы з Расіяй. Чыгуначная станцыя на лініі ВіцебскСмаленск (Расія), аўтамабільнымі дарогамі злучаны з Віцебскам, Смаленскам, Оршай, Янавічамі, Арэхаўскам. Насельніцтва 6 740 чал. (2017)[3].

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Лёзна ўпершыню ўзгадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1527 годзе[4]. Назва, верагодна, паходзіць ад слова «лёзны» — чужы, нетутэйшы, прышлы. У канцы 16 ст. Лёзна разам з Мікулінскай воласцю ўваходзіла ў Віцебскі павет. 3 1625 года яно стала ўласнасцю князёў Агінскіх. У 1654 годзе ўзгадваецца як мястэчка[5]. З 1772 года ў складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Аршанскага павета. У 1786 годзе Агінскімі была пабудавана мураваная праваслаўная царква (разбурана ў 1961 годзе). Падчас вайны 1812 года ў Лёзна стаяў 2 тыдні 3-і корпус маршала М. Нея (гэтая падзея захаваў на сваім малюнку маёр французскага войска Х. У. Фабер дзю Фора «На біваку ў Ліёзна ў жніўні 1812 года»). У 19 — пач. 20 ст. прыватнаўласніцкае мястэчка.

3 1831 года ў Лёзне праводзіліся 4 кірмашы штогод, былі развітыя сталярнае, сукнавальнае, гарбарнае, кравецкае рамёствы. У 1866—1867 гадах быў адкрыты рух па Рыга-Арлоўскай чыгунцы, якая прайшла праз мястэчка, у Лёзне пабудавана чыгуначная станцыя. У 1865 годзе адкрыта народнае вучылішча, а ў 1875 годзе пры чыгуначнай станцыі пачала дзейнічаць царкоўна-прыходская школа, якая ў 1887 годзе была рэарганізавана ў 4-класнае народнае вучылішча. 3 1870 г. Лёзна стала ўласнасцю Храпавіцкіх, пазней — А. І. Шабекі. У 1880-я у Лёзна 216 дамоў, 26 крам, размяшчалася валасное праўленне, працавала бальніца. У пач. 20 ст. — 11 цагляных і 1103 драўляныя будынка, 2 млына, 2 вучылішча, па-ранейшаму штогод праводзіліся 4 кірмашы.

Thumb
«Пасяджэнне ЦК КП(б)Б у Лёзне пасля трансляцыі па радыё выступлення І. В. Сталіна 3 ліпеня 1941 г.». Іван Ахрэмчык, 1943—1944. НММРБ

У 1919 г. Лёзна ўвайшло ў склад РСФСР. 3 1924 года ў БССР, стала цэнтрам Лёзненскага раёна. З 27.9.1938 — гарадскі пасёлак. У час Вялікай Айчыннай вайны 17.7.1941 года Лёзна акупіравана гітлераўскімі войскамі, за час вайны акупанты загубілі тут 1,2 чал., Лёзна было спалена. 8 кастрычніка 1943 г. пасёлак вызвалены войскамі Калінінскага фронту.

Мясцовасць атрымала своеасаблівую вядомасць пасля меркаванага замаху на забойства тагачаснага кандыдата ў прэзідэнты А. Лукашэнкі, які адбыўся 16.7.1994 непадалёк.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1846 год — 745 чал.
  • 1867 год — 1 085 чал.
  • 1880 год — 1 536 чал.
  • 1897 год — 2 473 чал. (перапіс)
  • 1917 год — 2,1 тыс. чал.
  • 1939 год — 4,1 тыс. чал.
  • 1972 год — 5,7 тыс. чал.
  • 2003 год — 6,8 тыс. чал.
  • 2008 год — 6 678 чал.
  • 2009 год — 6,2 тыс. чал.
  • 2016 год — 6 688 чал.[6]
  • 2017 год — 6 740 чал.[3]

Эканоміка

Прамысловы комплекс пасёлка прадстаўлены наступнымі прадпрыемствамі:

  • РУП «Лёзненская хлебная база»
  • ААТ «Лёзненскі ільнозавод»
  • Лёзненскі філіял ААТ «Малако»
  • УПВГП «БІГІУ» — вытворчасць драўляных барабанаў для кабеляў
  • ДЛГУ «Лёзненскі лясгас»
  • ПВГУП «ЛЕСАРАМА»—вытворчасць піламатэрыялаў

Транспарт

Праз Лёзна праходзіць шаша Р21 і пачынаецца шаша Р109. У Лёзне знаходзіцца станцыя Лёзна, якая звязвае яго з Полацкам, Віцебскам, Смаленскам і Масквой.

У Лёзне знаходзіцца аўтастанцыя, якая злучае пасёлак з Віцебскам, Оршай, Смаленскам і вёскамі раёна. У межах пасёлка курсіруе 1 аўтобусны маршрут.

Культура

Thumb
Лёзненскі дом культуры

Дом культуры, 3 бібліятэкі — Цэнтральная раённая, Дзіцячая і Чкалаўская; дом рамёстваў, Лёзненскі ваенна-гістарычны музей, музей Марка Шагала. Выдаецца раённая газета «Сцяг Перамогі».

Адукацыя

У пасёлку 2 сярэднія, музычная, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, школа мастацтваў.

Архітэктура і славутасці

Забудова

Рака падзяляе пасёлак на 2 часткі. Асноўны жылы масіў знаходзіцца на левым беразе Мошны. Рэгулярная сетка вуліц захавалася з 19 ст. У 1972 г. быў распрацаваны генеральны план гарадскога пасёлка. Новы генеральны план распрацаваны ў 1983 годзе. Цэнтр Лёзна забудаваны 3—5-павярховымі цаглянымі будынкамі. Ва ўсходняй частцы створаны мікрараён з 3—5-павярховых жылых дамоў. За чыгункай, у паўднёвай частцы, сфарміравалася прамысловая частка Лёзна. Вядзецца катэджавае будаўніцтва.

Славутасці

Помнікі: Адаменская горка, магілы ахвяр нацызму, помнік вызваліцелям, Бюст Марка Шагала.

Страчаная спадчына

Thumb
Васкрасенская царква незадоўга да зносу
  • Царква Уваскрэсення Хрыстова (1786, знесена ў 1961) — знаходзілася перад кінатэатрам «Світанак», на месцы сквера з фантанам
  • Сядзіба Шагалаў (ХІХ ст.) — знаходзілася на месцы дома культуры
Remove ads

Вядомыя асобы

Thumb
Дошка на месцы сядзібы продкаў Марка Шагала
Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads