Лідзія Андрэеўна Навумава

беларуская партыйная і гаспадарчая дзяячка, Герой Сацыялістычнай Працы (1971) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лідзія Андрэеўна Навумава (4 красавіка 1933, Новая Беліца, Гомельскі раён — 5 снежня 2022, Талачын, Віцебская вобласць) — беларуская партыйная і гаспадарчая дзяячка, Герой Сацыялістычнай Працы (1971).

Хуткія факты Лідзія Андрэеўна Навумава, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 4 красавіка 1933 года ў Новай Беліцы.

Працавала аграномам у калгасе «XVIII партз’езд».

У 1957 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію.

У 1962 годзе ўзначаліла калгас «Перамога» (з 1977 года — калгас «Імя Леніна») Талачынскага раёна. У яе калгасе пасяўныя плошчы павялічыліся да 3,5 тысячы гектараў. У канцы 1970-х гадоў у гаспадарцы атрымлівалі звыш 40 цэнтнераў збожжавых з гектара, жывёлаводы здавалі па 1,5 тысячы тон свініны за год.

Двойчы абіралася ў Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Беларусі, 15 гадоў уваходзіла ў склад Саюзнага савета калгасаў, з’яўлялася членам райкама партыі, старшынёй раённага савета жанчын[1]. Прымала ўдзел у Трэцім і Чацвёртым Усесаюзных з’ездах калгаснікаў.

Памерла 5 снежня 2022 года ў Талачыне.[1]. Пахавана ў в. Копці Віцебскага раёна.

Remove ads

Узнагароды

Ордэны Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, шматлікія медалямі, з’яўляецца Ганаровай грамадзянкай Талачынскага раёна.

Зноскі

  1. Скончалась Герой Социалистического Труда, Почетный гражданин Толочинского района Лидия Андреевна Наумова(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2022. Праверана 9 снежня 2022.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads