Талачын

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Талачынmap
Remove ads

Талачы́н[2] (трансліт.: Talačyn), мясцовае Талачыно́ — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Талачынскага раёна. Чыгуначная станцыя на лініі Мінск — Масква. Размешчаны на рацэ Друць, за 124 км на паўднёвы захад ад Віцебска. Праз Талачын праходзіць аўтамабільная дарога Мінск — Масква, а таксама дарогі ў кірунках на Круглае, Чашнікі, Сянно. Мае аўтобусную сувязь з Мінскам і Віцебскам. Насельніцтва 9 744 чал. (2017)[3].

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Упершыню згадваецца пад 1433 г. як горад у Вялікім Княстве Літоўскім, уваходзіў у склад Друцкага княства. З сярэдзіны XVI ст. Талачын з’яўляўся гандлёвым мястэчкам Аршанскага павета, з XVII ст. стаў належыць Сапегам. Магдэбургскае права атрымаў 4 кастрычніка 1634 г. З 1772 г. апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, да 1793 г. — памежны пункт з мытняй. У XVII ст. Сангушкі адкрылі ў Талачыне базыльянскі манастыр са школай і шпіталем.

Французскі пісьменнік Альфонс Фарсья дэ Піль у час праезду з Расіі ў Польшчу (1792) адзначыў, што дарога ад Смаленска да Талачына добрая, абсаджаная дрэвамі, далей — дрэнная. Талачын здаўся яму «вялікай вёскай, якую называюць горадам».

Падчас вайны 1812 г. Талачын быў разбураны; у ліпені і лістападзе тут спыняўся Напалеон I Банапарт. Падчас адступлення французаў па загадзе Напалеона ў Талачыне былі спаленыя сцягі «Вялікай арміі».

У XIX ст. праз Талачын Зарэчны ішоў гандаль збожжам і лесам, мястэчка з’яўлялася валасным цэнтрам Сенненскага павета Магілёўскай губерні. 30 чэрвеня 1919 г. уся воласць з Талачынам была перададзена ў склад Аршанскага павета.

З 1924 г. Талачын зрабіўся цэнтрам раёна ў складзе Аршанскай акругі, з 1938 г. — у складзе Віцебскай вобласці. У 1938 годзе мястэчка атрымала статус гарадскога пасёлка. У час Вялікай Айчыннай вайны з 8 ліпеня 1941 г. да 26 чэрвеня 1944 г. пасёлак быў акупаваны нямецка-фашысцкімі войскамі[4]. З 22 ліпеня 1955 г. Талачын атрымаў статус горада. 4 верасня 2008 года ў гарадскую рысу ўключана вёска Зарэчча[5].

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1897 год — 2 614 чал.[4][6]
  • XX стагоддзе: 1917 год — 2181 чал.[6]; 1939 год — 6,1 тыс. чал.[4]; 1939 год — 6100 чал.[6]; 1959 год — 6,5 тыс. чал.[4]; 1970 год — 7,4 тыс. чал.[4]; 1994 год — 11,6 тыс. чал.[4]; 2000 год — 10,6 тыс. чал.[7]
  • XXI стагоддзе:2001 год — 10,6 тыс. чал.[6]; 2006 год — 10,3 тыс. чал.; 2009 год — 10,3 тыс. чал.; 2016 год — 9 761 чал.[8]; 2017 год — 9 744 чал.[3] ; 2025 — 9 542 чал.[9]
Remove ads

Эканоміка

Эканоміка прадстаўлена прадпрыемствамі першаснай апрацоўкі льну, харчовай прамысловасці. Гасцініца.

Культура

Паэт П. Панчанка напісаў верш «Ода Талачыну», А. Мазур верш «Талачын»[10].

Славутасці

Thumb
Талачынская Свята-Пакроўская царква

Вядомыя асобы

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads