Лідзія Андрэеўна Русланава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лідзія Андрэеўна Русланава (руск.: Ли́дия Андре́евна Русла́нова; пры нараджэнні Праскоўя Андрыянаўна Лейкіна-Гаршэніна; 14 (27) кастрычніка 1900, сяло Чарнаўка, Саратаўская губерня — 21 верасня 1973, Масква) — расійская і савецкая спявачка, Заслужаная артыстка РСФСР (1942). Асноўнае месца ў рэпертуары Русланавай займалі рускія народныя песні. Лідзія Русланава была адным з самых папулярных выканаўцаў у СССР, а яе выкананне рускіх народных песень лічаць эталонным.
Валодала прыгожым і моцным голасам шырокага дыяпазону. Стварыла свой стыль выканання народных песень, якія збірала ўсё жыццё. Сярод найбольш папулярных яе песень: «Стэп ды стэп наўкол», «Ліпа векавая», «Я на горку ішла», «Залатыя горы», «Свеціць месяц», «Валёнкі» і многія іншыя. Лідзія Русланова выконвала і песні савецкіх кампазітараў. Адной з першых выканала «Кацюшу». У 1945 годзе рэпрэсіравана.
Remove ads
Зноскі
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads