Лідзія Емяльянаўна Сіроткіна
работнік сельскай гаспадаркі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лідзія Емяльянаўна Сіроткіна (нар. 19 мая 1932, в. Замошша, Сенненскага раёна, Віцебскай вобласці — 24 чэрвеня 2015, Мінск) — беларускі аграном, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1980—1985).
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1957). Галоўны аграном калгаса «Першамайскі» Брагінскага раёна (1957—1960), кіраўнік аддзялення саўгаса «Старасельскі» Віцебскага раёна (1960—1961). 3 1961 года — галоўны аграном, сакратар парткама, намеснік старшыні калгаса імя Леніна (да 1977 года — калгас «Перамога»). У 1982—1995 гг. — старшыня калгаса імя Дзімітрава Талачынскага раёна.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы (1973) прысвоена за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і продажы дзяржаве сельскагаспадарчых прадуктаў.
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1974—1979), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, Віцебскага абласнога і Талачынскага раённага Саветаў народных дэпутатаў.
Памерла 24 чэрвеня 2015 года ў Мінску.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар кнігі «Тры ўраджаі ў год» (1974)[1].
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads