Лізавета Іванаўна Паўлоўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лізавета Іванаўна Паўло́ўская (1830, г. Магілёў — 1915) — збіральніца беларускага фальклору.
Скончыла Магілёўскую гімназію. Жыла ў в. Фёдараўка Рагачоўскага павета (2063 дзес. зямлі, вадзяны млын, сукнавальня). Склала зборнікі «Народныя беларускія песні» (выдадзены 1853 на рускай мове ў Пецярбургу пад крыптонімам Е. П.), куды ўвайшлі творы каляндарна-абрадавай і пазаабрадавай народнай лірыкі, запісаныя ў Быхаўскім павеце. Значнае месца ў кнізе адведзена апісанню мясцоваму вясельнага абраду і тэкстам звязаных з ім песень (пераклады недасканалыя).
Remove ads
Сям’я
У шлюбе з Людвігам Кігнам мела сыноў Аляксея, рагачоўскага маршалка, і Уладзіміра (1856—1908), пісьменніка, дзяржаўнага, грамадскага і культурнага дзеяча, і дачку Вольгу. Пасля забойства Уладзіміра пабудавала ў памяць пра сына мураваную школу ў суседнім сяле Асмолавічы[1] (будынак, верагодна, захаваўся).
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads