Ліль-Бабс

шведская спявачка From Wikipedia, the free encyclopedia

Ліль-Бабс
Remove ads

Барбру Маргарэта Свенсан, больш вядомая пад сцэнічным імем Ліль-Бабс (швед. Barbro Margareta «Lill-Babs» Svensson; 9 сакавіка 1938, Ервсё, Хельсінгланд, Швецыя — 3 красавіка 2018, Стакгольм, Швецыя) — шведская спявачка, актрыса і тэлевядучая. З канца 1950-х і да сваёй смерці ў 2018 годзе Ліль-Бабс з’яўлялася адной з самых папулярных артыстак Швецыі. У 1961 годзе яна прадстаўляла Швецыю на конкурсе Еўрабачанне ў Канах (Францыя) з песняй «Красавік, красавік» (англ.: «April, april») (заняла 14-е месца). Была добра вядомая дзякуючы сваёй песні «Ты ўсё яшчэ кахаеш мяне, Клас-Ёран?» (швед. «Ar du kar i mej annu Klas-Goran?»)

Хуткія факты Ліль-Бабс, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Ранняе жыццё і кар’ера

Барбру Маргарэта Свенсан нарадзілася ў Ярвсё, за 290 км на поўнач ад Стакгольма. Упершыню яна спявала ў царкве ва ўзросце 11 гадоў. Яе першае публічнае выступленне было з калегам яе бацькі, які акампанаваў яе выступленню на акардэоне[8]. Першы публічны выступ Барбру Маргарэта Свенсан адбыўся ў Ярвсё ў 1953 годзе[9]. Неўзабаве пасля гэтага яна пачала спяваць з аркестрам Ласе Шэнінга. Яе заўважылі, калі яна спявала ў радыёперадачы Morgonkvisten («Ранняя раніца») у 1954 годзе. Яе выступ спадабаўся музыканту і музычнаму прадзюсару Сайману Брэму (швед. Simon Brehm), які ўзяў яе з сабой у Стакгольм. Брэм быў менеджарам Свенсан да самай сваёй смерці ў 1967 годзе. Менавіта ён даў Свенсан яе сцэнічнае імя «Ліль-Бабс», якое з’яўляеца гульнёй слоў — маленькая Бабс, як сувязь са старэйшай і адначасова больш вядомай спявачкай Алісай Бабс (швед. Alice Babs)[10]. У 1954 годзе яна выпусціла свой першы музычны альбом, гэта была грамафоная кружэлка з дзвюма песнямі: «Min mammas boogie» («Бугі маёй мамы») і «Svar till 'Ung och kar'» («Адказ на песню» Young And In Love")[11]. Неўзабаве пасля гэтага яна вярнулася ў Ярвсё і нарадзіла дачка Моніку.

Ліль-Бабс дэбютавала на тэлебачанні ў 1957 годзе, а першае шоў, якое выйшла пад яе імем, з’явілася ў 1958 годзе[11].

У 1959 годзе яна выканала песню Стыкана Андэрсана (швед. Stikkan Anderson) "Ты ўсё яшчэ любіш мяне, Клас-Ёран? (швед. «Är du kär i mej ännu Klas-Göran?»), якая стала сапраўдным хітом таго часу[12].

Ліль-Бабс таксама знялася ў шведскіх кінафільмах Svenska Floyd І En nolla för mycket[12].

Remove ads

Еўрабачанне і далейшая кар’ера

Ліл-Бабс прадстаўляла Швецыю на конкурсе песні Еўрабачанне-1961 з песняй «Красавік, Красавік»(англ.. «April, april»). Першапачаткова ў нацыянальным фінале яна была выкананая спяваком Сіў Мальмквіст (швед. Siw Malmkvist), але Ліль-Бабс была абраная для выканання песні ў Канах, заняўшы 14-ае месца на конкурсе[13]. Ліль-Бабс таксама выступала на шведскім фестывалі песні Melodifestivalen тры разы ў 1960, 1961 і 1973 годзе[13]. У 1969 годзе яна прыняла ўдзел у нарвежскім Melodi Grand Prix, але не здолела заваяваць галоўны прыз[14]. Неўзабаве пасля Еўрабачання яна пачала кар’еру ў ФРГ, дзе знялася ў некалькіх фільмах. Яна таксама выпусціла два сінгла на англійскай мове для музычнага рынку Злучаных Штатаў Амерыцы[15].

Thumb
Ліль-Бабс і Бітлз на падлеткавым музычным шоў «Drop-In», 1963

У 1963 годзе Ліль-Бабс пазнаёмілася з «Бітлз» (англ. The Beatles), калі яна была галоўнай запрошанай зоркай на падлеткавым музычным шоў «Drop-In», трансляваным на шведскім тэлеканале SVT. Невядомая тады яшчэ свету група «Бітлз» папрасіла яе даць ім аўтограф[16].

Remove ads

Тэлебачанне

Thumb
Ліль-Бабс у 2013 годзе

Ліль-Бабс прадставіла публіцы некалькі тэлевізійных шоў, такіх як Hemma hos Lill-Babs (1987), Morgonlust (1988), Vem tar vem (1990) і Cocktail (1991), усе з іх трансляваліся на шведскім тэлебачанні SVT[17].

У 2010 годзе яна ўдзельнічала ў тэлевізійным шоў «Так нашмат лепш» (швед. Så mycket bättre) на TV4[18]. У 2012 годзе Ліль-Бабс прыняла ўдзел у шведскім тэлешоў «Зоркі ў замку» (швед. Stjärnorna på slottet), якое транслявалося на SVT, дзе яна распавяла пра сваю кар’еру[19]. У 2017 і 2018 гадах яна грала лесбійскага персанажа Гугэ (швед. Gugge) у двух сезонах серыяла Bonusfamiljen на SVT.

У 2017 годзе тэлеканал TV4 паказаў двухсерыйны дакументальны фільм «Жыццё Ліль-Бабс» (швед. Lill-Babs, Leva livet), які распавёў пра яе лёс і творчасць [20].

Ушанаванне памяці

Ліль-Бабс памерла 3 красавіка 2018 года пасля анкалогіі і сардэчнай недастатковасці[16].

У дзень яе смерці шведскія тэлеканалы SVT і TV4 змянілі сеткі вяшчання, каб паказаць у эфіры праграмы пра Ліль-Бабс. SVT транслявала біяграфічны дакументальны фільм 2004 года "Lill-Babs i 50 år («Ліль-Бабс ужо 50 гадоў»)[21], уключаючы дакументальны фільм TV4 ад 2017 года.

Яна была пахавана ў царкве Ярвсё 28 мая таго ж года[22].

Remove ads

Асабістае жыццё

Ліль-Бабс была замужам за спеваком Ласэ Бергхагенам у 1965—1968[23]. У 1969—1973 гадах яна была замужам за нарвежскім футбалістам К’елам Касперсенам[24]. У яе тры дачкі: Моніка Свенсан (нар. 1955), Малін Бергхаген (нар. 1966) і Крысцін Касперсэн (нар. 1969)[25].

Яна выпусціла аўтабіяграфію «Яна — гэта я» (швед. Hon är jag) у 1996 годзе[26].

У 2017 годзе Ліль-Бабс была ўключана ў Залу славы шведскай музыкі[11].

Remove ads

Дыскаграфія

(Крыніца: Discogs artist page[27])

Больш інфармацыі Год, Альбом ...
Remove ads

Фільмаграфія

(Крыніцы: Swedish Film Database[28] — IMDb artist page[29]))

Больш інфармацыі Год, Фільм ...
Remove ads

Зноскі

1. Barbro M ”Lill-Babs” Svensson // (unspecified title) Праверана 6 чэрвеня 2019.
2. Järvsö kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/HLA/1010096/C/12 (1927-1943), bildid: F0011236_00254, sida 235

3. Dagens NyheterSverige: 1864. — ISSN 1101-2447 Праверана 3 красавіка 2018.

4. Lill-Babs // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.

5. Barbro Margareta Svensson (Lill-Babs) Праверана 17 жніўня 2020.
6. Lill-Babs begravdes i sitt älskade Järvsö — 2018. — ISSN 1103-9345 Праверана 11 жніўня 2021.

7. https://stadsbrudskaren.se/till-minne/ Праверана 31 кастрычніка 2024.
8. Lill-Babs obituary(нявызн.).
9. lill-babs(недаступная спасылка). www.hant.se. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2018. Праверана 4 красавіка 2018.
10. Sveriges Radio. Barbro "Lill-Babs" Svensson är död - P4 Stockholm (шведск.). Праверана 4 красавіка 2018.
11. Sveriges Radio. Swedish icon Barbro "Lill-Babs" Svensson is dead at 80 - Radio Sweden (англ.). Праверана 4 красавіка 2018.
12. Nyheter, SVT (2018-04-03). "Lill-Babs är död efter kort tids sjukdom – blev 80 år gammal". SVT Nyheter(шведск.). Праверана 2018-04-04.
13. "Lill-Babs passed away". EuroVisionary(англ.). 2018-04-03. Праверана 2018-04-04.
14. NRK. "– Lill-Babs kunne ha vore ei verdsstjerne". NRK(нюнорск). Праверана 2018-04-04.
15. "Svensk succé. Lill-Babs & Co i en tidsresa till schlagerns guldålder. - DN.SE". DN.SE(шведск.). 2006-01-11. Праверана 2018-04-04.
16. "In pictures: Sweden's most beloved star Lill-Babs dies aged 80"(англ.). 2018-04-03. Праверана 2018-04-04.
17. "Från The Beatles till Bonusfamiljen – här är "Lill-Babs" liv - DN.SE". DN.SE(шведск.). 2018-04-03. Праверана 2018-04-04.
18. "Bilden på Lill-Babs som TV4 aldrig visade". Aftonbladet(шведск.). Праверана 2018-04-04.
19. Sweden, Sveriges Television AB, Stockholm,. "Stjärnorna anländer till slottet". svt.se(шведск.). Праверана 2018-04-04.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: залішняя пунктуацыя (спасылка) Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
20. Lill-babs - Leva livet(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2018. Праверана 4 красавіка 2018.
21. "Så ändrar kanalerna tablåerna efter Lill-Babs död". Aftonbladet(шведск.). Праверана 2018-04-04.
22. "Lill-Babs begravdes i sitt älskade Järvsö"(шведск.). Uppsala nya tidning. 28 May 2018. Архівавана з арыгінала 29 мая 2018. Праверана 31 August 2018. {{cite news}}: Пададзена больш чым адно значэнне |accessdate= і |access-date= specified (даведка)
23. Lill-Babs - Uppslagsverk - NE.se (шведск.). www.ne.se. Праверана 4 красавіка 2018.
24. 1063 (Vem är det : Svensk biografisk handbok / 1993) (шведск.). runeberg.org. Праверана 4 красавіка 2018.
25. "Lill-Babs mindre kända dotter – gått en annan väg än systrarna". Hemmets. 2017-12-19. Архівавана з арыгінала 3 красавіка 2018. Праверана 2018-04-04.
26. "”Fan, vad bra jag har varit”". Aftonbladet(шведск.). Праверана 2018-04-04. {{cite news}}: C1 control character у |title= на пазіцыі 1 (даведка)
27. Lill-Babs (англ.). Discogs. Праверана 4 красавіка 2018.
28. "Barbro". Праверана 2018-04-04.
29. Barbro Svensson. IMDb. Праверана 4 красавіка 2018.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads