Ліпецкая вобласць
суб'ект Расійскай Федэрацыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ліпецкая вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны ў цэнтральнай частцы Цэнтральнай Расіі. Утворана 6 студзеня 1954 года з часткі тэрыторый Арлоўскай, Тульскай, Разанскай, Тамбоўскай і Варонежскай абласцей. Мяжуе з Курскай, Арлоўскай, Тульскай, Разанскай, Тамбоўскай і Варонежскай абласцямі.
На момант утварэння вобласць складалася з 34 раёнаў. У цяперашні час адміністрацыйна падзелена на 18 раёнаў і 2 гарады абласнога падпарадкавання (Ліпецк і Ялец) (раённыя і гарадскія муніцыпальныя ўтварэнні). Другі ўзровень мясцовага самакіравання складаюць 6 гарадоў раённага падпарадкавання (Гразі, Данкоў, Задонск, Лебядзянь, Усмань), Чаплыгін), 1600 сельскіх населеных пунктаў, аб’яднаных у 304 сельскія адміністрацыі (сельскія муніцыпальныя ўтварэнні), і 4 акругі ў складзе г. Ліпецка (Левабярэжная, Кастрычніцкая, Правабярэжная, Савецкая).
Remove ads
Прырода
Карысныя выкапні вобласці прадстаўленыя 300 радовішчамі: вапнякі, даламіты, пясок, гліны, цэментавая сыравіна. Па запасах карбанатнай сыравіны вобласць займае 1-е месца ў РФ. Значныя радовішчы торфу. Вялікай вядомасцю ў краіне карыстаюцца Ліпецкія мінеральныя крыніцы Архівавана 19 верасня 2007. і лячэбныя гразі, выяўленыя ў 1871 годзе.
Клімат умерана-кантынентальны з умерана халоднай зімой і цёплым летам. Сярэдняя тэмпература студзеня: −7 °C. Сярэдняя тэмпература ліпеня: +20.9 °C.
У вобласці знаходзяцца 2 запаведнікі: Галічча Гара — самы маленькі запаведнік Расіі з даледавіковай флорай, а таксама частка Варонежскага запаведніка.
Remove ads
Эканоміка
Прамысловая вытворчасць з’яўляецца асновай эканамічнага патэнцыялу вобласці, на яго долю прыходзіцца каля 66 % валавога рэгіянальнага прадукта. У 2005 годзе выраблена прадукцыі на суму больш 205 млрд. руб. з ростам на 2 %. Прамысловы комплекс вобласці складаецца з 200 буйных прадпрыемстваў, носіць шматгаліновы характар, уключае ў сябе чорную металургію, дзель прадукцыі якой значна павялічылася ў параўнанні з 1991 годам, машынабудаванне і металаапрацоўку, доля прадукцыі якіх прыкметна скарацілася ў параўнанні з 1991 годам (с 23 % до 11,5 %), электраэнергетыку (7 %), харчовую (14 %), хімічную, лёккую прамысловасці і прамысловасць будаўнічых матэрыялаў.
У ліку найбуйных прамысловых прадпрыемстваў Архівавана 19 верасня 2007. — акцыянерныя грамадствы: ААТ «Наваліпецкі металургічны камбінат», «Індэзіт інтэрнэшнл», ААТ «Ліпецкэнерга», ААТ «Ліпецкхлебмакаронпром», ЗАТ «Ліпчанка», ЗАТ Завод «Расінка», ААТ «Лебядзянскі», ААТ «Ліпецкі холадакамбінат», ААТ «Ліпецкцэмент», АОЗТ СУ-11 «Ліпецкбуд» і інш. Прадпрыемствы вобласці падтрымліваюць адносіны з фірмамі з больш 90 краін свету.
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва практычна монанацыянальнае, абсалютную большасць насельніцтва складаюць рускія:
Вядомыя асобы
Зноскі
- Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации // Российская газета — Россия: 1993. — С. 102. — ISSN 1606-5484; 1560-0823 Праверана 27 кастрычніка 2016.
- Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 8 жніўня 2024.
- Ли́пецкая о́бласть // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 14. — С. 481.
- Лі́пецкая во́бласць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта — С. 274.
- Ли́пецкая о́бласть // Большой словарь географических названий / под ред. В. М. Котляков — Екатеринбург: Русское географическое общество, 2003. — С. 371. — 832 с. — ISBN 5-94799-148-9
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads