Ліпкі (аэрадром)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лі́пкі (ICAO: UMMI) — аэрадром сумеснага базіравання, размешчаны ў Мінскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне Мінска, але за межамі гарадской рысы. Выкарыстоўваецца авіяцыяй МНС Рэспублікі Беларусь, мінскім парашутным клубам ДТСААФ и авіяцыяй агульнага прызначэння.
Remove ads
Гісторыя
Ваенны аэрадром Ліпкі быў адкрыты ў 1980 годзе. Першапачаткова на ім базіраваліся 66-я і 248-я асобныя змяшаныя авіяэскадрыллі. 66-я ЗАЭ мела два самалёты Ан-26, адзін Іл-22, а таксама верталёты: адзін Мі-26, адзін Мі-17, адзін Мі-6, два Мі-24ХР (хімічнай разведкі), восем транспартных Мі-8Т і адзін Мі-8ТП для перавозкі камандавання. У складзе 248-й АЗАЭ ляталі два Ан-12, восем Мі-8 і два Ту-134 у кампаноўцы «салон» для перавозкі камандавання Беларускай ваеннай акругай[1].
З распадам СССР аэрадром згубіў ваенную значнасць. У 1990-я гады частка паветраных судоў перабазіравалася на авіябазу ў Мачулішчах, частка была спісаная, частка перададзеная ў МНС. 21 жніўня 2002 года Міністэрства абароны РБ перадала аэрадром у распараджэнне МНС[2]. У 2016 годзе аэрадром выкарыстоўваўся для рэпетыцыі парада ў гонар дня незалежнасці[3].
У 2017 годзе была праведзена рэканструкцыя аэрадрома, у якую было ўкладзена каля 10 мільёнаў долараў. Была адноўлена ўзлётна-пасадачная паласа, усталявана светласігнальнае абсталяванне, якое дазваляе выконваць узлётна-пасадачныя аперацыі ў любы час сутак. З’явіліся новыя верталётныя пляцоўкі і рулёжныя дарожкі, аўтаматычная метэастанцыя, ангар з ацяпленнем. Былі збудаваны база для падрыхтоўкі спартоўцаў і ваенных лётчыкаў, авіямадэльная майстэрня і тры корды для правядзення спаборніцтваў па авіямадэльным спорце, інфраструктура для наведвальнікаў[4][5][6].
Улетку 2017 года ў Ліпкі пераехаў мінскі авіяцыйна-спартовы клуб ДТСААФ, які да гэтага базіраваўся на аэрадроме Баравая (гэты аэрадром у будучыні мае зачыніцца)[4]. Пасля прыняцця рашэння пра закрыццё аэрапорта Мінск-1 у Ліпкі адтуль перамясцілася частка авіяцыі агульнага прызначэння[7].
Remove ads
Тэхнічныя характарыстыкі
Аэрадром мае клас E паводле класіфікацыі ІКАА і сертыфікаваны для прыёму самалётаў масай не болей за 5,7 тон і размахам крыла да 23,9 м і верталётаў з сертыфікацыйнай масай да 66 тон[8]. Фактычная даўжыня УПП складае 2200 метраў, аднак станам на 2020 год для ўзлётна-пасадачных аперацый выкарыстоўваецца яе адрэзак даўжынёй 750 метраў. Паласа абсталяваная для заходу на пасадку паводле ПВП у любы час сутак. На аэрадроме маецца некалькі верталётных пляцовак[8].
Па папярэдніх заяўках на аэрадроме можа ажыццяўляцца пашпартны і мытны кантроль[5]
Remove ads
Зноскі
- О передаче Министерством обороны Министерству по чрезвычайным ситуациям зданий и сооружений аэродрома "Липки", авиационной и специальной техники, оборудования и другого имущества(недаступная спасылка). Busel.org. Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2019. Праверана 6 ліпеня 2019.
- Independence Day army parade rehearsal | Belarus News | Belarusian news | Belarus today | news in Belarus | Minsk news(недаступная спасылка). BELTA. Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2019. Праверана 6 ліпеня 2019.
- Что будет с аэродромом Боровая после переезда ДОСААФ в Липки . Sputnik (25 ліпеня 2017).
- Инанец, Снежана. «Равных не будет в Европе». В Липках презентовали реконструированный аэродром(недаступная спасылка). Tut.by (24 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2020. Праверана 28 лютага 2020.
- Баранова, Елизавета. Аэродром «Липки» под Минском станет новым местом базирования малой авиации . Беларусь сегодня (25 ліпеня 2017).
- Аэродром Липки(недаступная спасылка). Департамент по авиации Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2020. Праверана 28 лютага 2020.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads