Ліпучка
род раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ліпу́чка[1][2], турыца[2] (Lappula) — род кветкавых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне
Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным галінастым сцяблом шаравата-зялёнага колеру. Лісце вузкае, простае, лінейчатае або ланцэтападобнае, чаргаванае. Кветкі дробныя, з 5[3] пялёсткамі, блакітныя, зрэдку белаватыя, сабраныя ў верхавінкавыя завіткі. Лісце і кветкі раслін пакрытыя жорсткім валаскамі. Плод — чатырохарэшак з шыпамі, добра прычэпліваючыміся да адзежы чалавека і поўсці жывёл
Remove ads
Арэал
Налічвае каля 50 відаў, пашыраных ва ўмераных шыротах Паўночнага паўшар’я, Аўстраліі, Паўднёвай Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі[2]. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца 1 від (пустазелле) — ліпучка вожыкападобная (Lappula squarrosa)[2].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads