Ліпініцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лі́пініцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Ліпінічы.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 27 кастрычніка 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Буда-Кашалёўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 13 лютага 1958 года ў склад сельсавета з Буда-Люшаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Дубраўка, Люшаў, Негаўка і Салтанаўка)[1]. 26 чэрвеня 1969 года скасаваны пасёлак Пад’ясень[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Ліпініцкага сельсавета 21 населены пункт[3]. 4 лістапада 1982 года скасаваны пасёлак Пяцідворка[4], у 1989 годзе — пасёлак Барок[5]. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Будалюшаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: вёскі Буда Люшаўская, Любавін, Новы Любавін, Слабада Люшаўская, Хмяльное, Шутнае і пасёлкі Зарэчча, Перагрузачны, Рошча)[6].
Remove ads
Склад
У склад Ліпініцкага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія зараз не існуюць: да 1969 года — пасёлак Пад’ясень, да 1982 года — пасёлак Пяцідворка, да 1989 года — пасёлак Барок, да 1997 года — пасёлкі Дубраўка і Зялёная Рошча.
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 947 чалавек[7], з іх 96,1 % — беларусы, 1,6 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 1,1 % — армяне[8]; паводле перапісу 2019 года (19 населеных пунктаў) — 1308 чалавек[9].
Вядомыя асобы
- Антон Ігнатавіч Казлоўскі (1899—1972) — вучоны ў галіне селекцыі сельскагаспадарчых раслін, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар[10];
- Аляксей Сцяпанавіч Кейзараў (4.10.1928 — 22.11.1994) — беларускі пісьменнік[11];
- Валянціна Міхайлаўна Крыловіч (нар. 1951) — заслужаная артыстка БССР (1988);
- Мікалай Мікалаевіч Чарняўскі (нар. 1943) — беларускі паэт[11].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads