Лістасцябловыя імхі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лістасцябловыя імхі
Remove ads

Лістасцябловыя імхі, сапраўдныя імхі (Bryopsida) — клас мохападобных.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Шматгадовыя, радзей аднагадовыя расліны з радыяльна або двухбакова аблісцелым сцяблом (даўжыня 1 мм — 60 см), прымацаваныя да субстрату рызоідамі (акрамя сфагнавых). Лісце сядзячае, суцэльнае, рознае па анатамічнай будове.

Пашырэнне

Самы буйны клас мохападобных. Ён уключае 700 родаў, каля 15 тыс. відаў (паводле іншых звестак да 25 тыс.). На Беларусі каля 315 відаў. Пашыраны ўсюды, асноўныя дамінанты ніжняга яруса балотных, лясных, лугавых фітацэнозаў, першасныя глеба- і торфаўтваральнікі. Ствараюць суцэльнае мохавае покрыва.

Асаблівасці біялогіі

Размнажэнне вегетатыўнае, палавое і бясполае. Спарагоны на ножках, верхавінкавыя ці бакавыя. Каробачка ад цыліндрычнай да грушападобнай, прамастойная ці гарызантальная, з каўпачком. Споры аднаклетачныя.

Гаметафіт лістасцябловых імхоў расчленены на сцябло і лісты. Сцябло мае радыяльную будову, на ім цеснай спіраллю размяшчаюцца лісты. На сцябле фарміруюцца органы палавога размнажэння — антэрыдыі і архегоніі.

Спарафіт (спарагон) развіваецца з аплодненай яйцаклеткі і складаецца з каробачкі, ножкі і гаўсторыі (ступні). У каробачцы фарміруюцца толькі споры, элатэры адсутнічаюць. Са споры развіваецца пратанема ў выглядзе доўгай разгалінаванай ніці, радзей яна пласціністая. У каробачцы большасці мхоў ёсць перыстом (апарат для рассейвання спор, яго няма ў сфагнавых і андрэевых імхоў).

Значэнне ў прыродзе

Маюць водаахоўнае значэнне ў жыцці лесу; часам спрыяюць забалочванню мясцовасці, значна ўплываюць на агульную забяспечанасць сушы вільгаццю.

Сістэматыка

У мінулым у групу Bryopsida былі ўключаны ўсе імхі. Бягучы склад групы з'яўляецца больш абмежаваным.

класс Bryopsida
падклас Buxbaumiidae (адзіны род Buxbaumia)
падклас Diphysciidae (адзіны род Diphyscium)
падклас Timmiidae (адзіны род Timmia)
падклас Funariidae (5 сямействаў)
падклас Dicranidae (24 сямействы)
падклас Bryidae (71 сямейства)


Oedipodiopsida





Tetraphidopsida



Polytrichopsida


Bryopsida

Buxbaumiidae




Diphysciidae




Timmiidae



Funariidae



Dicranidae


Bryidae

Bryaneae (парафілетычны)



Hypnanae









Філагенія класу Bryopsida.[1][2]


Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads