Літаратурны музей Кузьмы Чорнага

From Wikipedia, the free encyclopedia

Літаратурны музей Кузьмы Чорнагаmap
Remove ads

Літаратурны музей Кузьмы Чорнага — мемарыяльны музей, прысвечаны беларускаму пісьменніку Кузьме Чорнаму. Пісьменнік правёў у Цімкавічах дзіцячыя і юнацкія гады, атрымаў сярэднюю адукацыю, а затым сам выкладаў у Цімкавіцкай школе. Нават будучы вядомым пісьменнікам, Кузьма Чорны часта вяртаўся ў Цімкавічы, каб набрацца натхнення для сваіх твораў.

Хуткія факты Літаратурны музей Кузьмы Чорнага, Профіль ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Памятная дошка на сцяне музея

Літаратурны музей Кузьмы Чорнага быў створаны на базе школьнага музея вёскі Цімкавічы, які функцыянаваў з 1962 года. Школьны музей паводле загаду Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 15.01.1993 быў пераўтвораны ў філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Адкрыты для наведвальнікаў у 1994 годзе.

Фонды

У музеі Кузьмы Чорнага захоўваюцца асабістыя рэчы пісьменніка (паліто, самавар), абрус, вытканы яго маці Гліцэрыяй Міхайлаўнай, рукапісы, пераклады, дакументы з сямейнага архіва, сямейныя фотаздымкі, афішы спектакляў, газеты, прыжыццёвыя выданні і ўнікальны запіс голасу Кузьмы Чорнага.

Экспазіцыя

Thumb
Інтэр’ер музея. Ткацкі станок

Сучасная экспазіцыя была адкрыта ў снежні 2014 года ў чатырох залах (агульная выставачная плошча — 127,1 кв.м.). У ёй адлюстраваны асноўныя вехі біяграфіі Кузьмы Чорнага: дзіцячыя гады пісьменніка, ранні перыяд творчасці ў 1920-30-я гг., перыяд Вялікай Айчыннай вайны, значэнне спадчыны пісьменніка для беларускай культуры. У аснову візуальнага афармлення пакладзены малюнкі ўласна Кузьмы Чорнага, а цытатамі паслужылі вытрымкі з яго асабістага дзённіка. Экспануюцца прадметы побыту 1-й паловы 20 стагоддзя, асабістыя дакументы, фотаздымкі, прыжыццёвыя выданні пісьменніка, а таксама ілюстрацыі беларускіх мастакоў па матывах творчасці Кузьмы Чорнага.

Мерапрыемствы

У музеі праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы: вечары ўспамінаў, літаратурна-музычныя імпрэзы, творчыя сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі. Асаблівае месца ў дзейнасці музея займае праца са школьнікамі, для іх праводзяцца музейна-педагагічныя заняткі па тэмах: «Музей і дзеці», «Ганарыся сваім земляком», «Наша спадчына». З 1998 года для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў працуе студыя аматараў тэатра «Іскрынка», а з 2003 года для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў праводзяцца прадстаўленні тэатра фланелеграфіі «Скарбонка прыгажосці».

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads