Літвакі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Літвакі́ (ідыш: ליטװאַק — лі́твак, лі́твяк або літвэ́к) — тэрытарыяльна-лінгвістычная падгрупа ашкеназскіх яўрэяў і гістарычна звязаная з імі артадаксальная плынь у іўдаізме.

Хуткія факты Літвакі, Колькасць ...
Remove ads

Мова

Літвакі як тэрытарыяльна-лінгвістычная падгрупа ашкеназскіх яўрэяў з’яўляюцца носьбітамі паўночна-ўсходняга, ці літоўскага (ідыш: ליטװיש, лі́твіш), дыялекту мовы ідыш. Гэты дыялект быў гістарычна распаўсюджаны на тэрыторыі большай часткі сучаснай Беларусі, Літвы, Латвіі, у некаторых прылеглых раёнах сучасных Расіі і Польшчы. З часоў Рэчы Паспалітай, у сувязі з унутраным тэрытарыяльным дзяленнем польска-літоўскай дзяржавы, гэты арэал распаўсюджання паўночна-ўсходняга дыялекту ідыш у яўрэйскіх крыніцах адпаведна называецца «Літвой» (ідыш: ליטע, лі́тэ), а ягоная гістарычная сталіца і цэнтр яўрэйскай культуры ў рэгіёне, Вільнюс — «Літоўскім Іерусалімам» (ашкеназская арамейская ירושלים דליטא, ерушола́йім д’лі́то).

Remove ads

Традыцыі

Як этналінгвістычная падгрупа, яўрэі-літвакі, апроч уласнага дыялекту ідыша і адпаведнага яму вымаўлення старажытнажыяўрэйскай і арамейскіх моў  (руск.), валодаюць таксама некаторымі адметнымі асаблівасцямі традыцыйнай кухні і рысаў характару, якія ім прыпісваюць.

У паўночных абласцях арэалу пражывання ашкеназскіх яўрэяў (гэта значыць, у яўрэйскай Літве, гл. вышэй) хасідызм у перыяд свайго росквіту не атрымаў шырокага распаўсюджання, галоўным чынам дзякуючы ўплыву Віленскага гаона, прыхільнікаў якога ў супрацьлегласць прыхільнікам хасідызму звалі міснагдым («пратэстуючыя»). Пасля літвакамі сталі зваць усіх міснагдым (паслядоўнікаў Віленскага Гаона, праціўнікаў хасідызму), незалежна ад месца іхнага пражывання і абшчыннага паходжання.

Remove ads

Гісторыя

З сярэдзіны XIX ст. паслядоўнікамі Віленскага Гаона была развітая ўласная сістэма рэлігійнай адукацыі, цэнтрамі якой сталі ешывы Міра, Валожына і Панявежа, якія звалі звычайна ешывамі (ці ешыботамі) літоўскага толку ці кірунку. Ужо ў пачатку ХХ ст. філіялы гэтых навучальных устаноў пачалі з’яўляцца ў Амерыцы, а пасля разбурэння традыцыйных цэнтраў рэлігійнай адукацыі літоўскіх яўрэяў і самі ешывы былі ўзноўленыя ў ЗША (штатах Нью-Ёрк і Нью-Джэрсі) і Ізраілі (Іерусалім і Бней-Брак). Гэтыя ешывы аб’ядноўвае традыцыйная літоўская методыка вывучэння Торы, распрацаваная ў канцы XIX — пачатку ХХ стагоддзяў.

Апрача ўласна літоўскай плыні ў артадаксальным іўдаізме, сярод літвакоў атрымалі значнае распаўсюджанне і хасідскія дынастыі спецыфічна літвацкага паходжання — Хабад  (англ.) (любавіцкага і нежынскага толку) і Каралінская-Столінская, а таксама некаторыя іншыя.

Гл. таксама

Літаратура

  • Dov Levin, Adam Teller, The Litvaks: A Short History of the Jews of Lithuania, Berghahn Books, 2001.
  • Alvydas Nikžentaitis, Stefan Schreiner, Darius Staliūnas, Leonidas Donskis, The Vanished World of Lithuanian Jews, Rodopi, 2004.
  • Dovid Katz, Lithuanian Jewish Culture. Вільнюс: Baltos lankos, 2004.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads