Людміла Мікалаеўна Ганчарова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людміла Мікалаеўна Ганчарова (19 студзеня 1950, Мінск) — беларускі мастак тэатра.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1973 годзе. У 1973—1980 гадах мастацкі рэдактар выдавецтва «Беларусь», з 1983 года ў Нацыянальным акадэмічным тэатры оперы Беларусі (з 1989 мастак-пастаноўшчык).
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 2003 года.
Творчасць
Высокая культура малюнка, сакавітасць і гарманічная прыгажосць каларыту вызначаюць створаныя ёю эскізы касцюмаў да оперы «Кавалер руж» Р. Штрауса (1989), «Пікавая дама» П. Чайкоўскага (1993), балета «Карсар» А. Адана (1991), афармленне опер «Мадалена» С. Пракоф’ева (1989), «Рыгалета» Дж. Вердзі (1994), «Кармэн» Ж. Бізэ (1995), «Князь Ігар» А. Барадзіна (1996), фантазіі «Шэкспір і Вердзі» (1992). Па яе эскізах створаны таксама касцюмы да спектакляў «Залёты» В. Дуніна-Марцінкевіча (1992) у Беларускім тэатры імя Я. Коласа, «Ідылія» Дуніна-Марцінкевіча (1993) у Беларускім тэатры імя Я. Купалы і інш.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads