Рыгалета

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рыгалета
Remove ads

«Рыгале́та» (італ.: Rigoletto) — опера італьянскага кампазітара Джузэпэ Вердзі ў 3 дзеях, лібрэта Ф. М. П'явэ. Прэм'ера — Венецыя, тэатр «Фенічэ»; 11 сакавіка 1851.

Хуткія факты Рыгалета, Кампазітар ...
Remove ads

Гісторыя стварэння

Стварэнне оперы стала пачаткам сталага этапу ў творчасці кампазітара. У яе аснове ляжыць драма Віктора Гюго «Кароль забаўляецца» (фр.: Le Roi s'amuse), якая ў свой час была забаронена для пастановак. Каб дамагчыся дазволу ад аўстрыйскай цэнзуры, аўтары некалькі змянілі твор: Францыск I, кароль Францыі, стаў герцагам Мантуанскім, адпаведна змянілі імёны іншых персанажаў. Герцаг таксама падыходзіў для вобразу легкадумнага і распешчанага кіраўніка, кантрастуе з бедным і бяздольным блазнам.

Вердзі адлюстроўвае персанажаў у пастаянным развіцці і руху: блазан Рыгалета, які яшчэ нядаўна смяяўся з графа Мантэронэ, чыю дачку зганьбіў Герцаг, пасля адчувае такі ж адчай і сам ператвараецца ў бацьку, які перажыў гора ў сям'і.

Нечаканым аказаўся вобраз гарбуна на сцэне. Опера выклікала шмат спрэчак. У той час, калі пасля 1852 года твор ужо ставілі ў Вене, Будапешце, Празе і Лондане, прэм'ера ў Парыжы адбылася толькі ў 1857 годзе з-за пратэстаў Гюго, абуранага такой перапрацоўкай свайго твору.

Remove ads

Музыка

Музыка оперы поўная глыбокага драматызму, яскрава кантрасная, псіхалагічна глыбокая. Кожны персанаж — завершаны вобраз, які патрабуе ад выканаўцы высокага вакальнага і сцэнічнага майстэрства. Завершаныя арыі непарыўна звязаны з драматычным дзеяннем на сцэне і па-за кантэкстам маюць іншае значэнне.

Дзеючыя асобы і некаторыя выканаўцы

Больш інфармацыі Персанаж, Голас ...
Remove ads

Пастаноўкі ў Беларусі

Вядома пра некалькі пастановак і выкананняў оперы ў Беларусі (усе — у Мінску):

  • 1890-91 — трупа А.Картавава пад кіраўніцтвам В. Сука
  • 1893 — трупа І.Шумана
  • 1897-98 — Таварыства оперных артыстаў пад кіраўніцтвам Г.Ізмайлава і Г.Шэйна (дырыжор К.Навацкі)
  • 1898 — італьянская трупа пад кіраўніцтвам І.Гордзі
  • 1899-90 — італьянская трупа Ф.Кастэлана
  • 1903 — італьянская трупа Ф.Кастэлана
  • 1906 — Кааператыўнае таварыства оперных сцэнічных дзеячаў пад дырэкцыяй Е.Бяляева
  • 1935 — Дзяржаўны тэатр оперы і балета (дыр. І. Гітгарц, рэж. П. Златагораў, маст. С. Герштэйн)
  • 1948 — Дзяржаўны тэатр оперы і балета (дыр. А. Брон, рэж. Б. Марвінаў, маст. С. Нікалаеў)
  • 1968 — Дзяржаўны тэатр оперы і балета (дыр. Г. Дугашаў, рэж. Ю. Ужанцаў, маст. А. Грыгар’янц)
  • 1981 — Дзяржаўны тэатр оперы і балета (дыр. А. Анісімаў, рэж. С. Сільніцкі, маст. Я. Ждан)
  • 1994 — Дзяржаўны тэатр оперы і балета (дыр. А. Анісімаў, рэж. Ю. Аляксандраў, маст. Л. Ганчарова)
  • 2014 — Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета РБ (дыр. В. Пласкіна, рэж. Н. Кунінгас, маст. А. Контэк)
Remove ads

Зноскі

  1. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 20 кастрычніка 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3621644'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads