Людміла Мікалаеўна Сінельнікава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Людміла Мікалаеўна Сінельнікава (нар. 24 ліпеня 1950, г. Варонеж, Расія) — беларуская артыстка балета. Заслужаная артыстка Беларусі (1979).
Remove ads
Біяграфія
У 1968 годзе скончыла Варонежскае харэаграфічнае вучылішча.
Працавала ў тэатрах оперы і балета Варонежа і Казані.
У 1972—1982 — салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1973 года.
Творчасць
Яе творчая індывідуальнасць найбольш яскрава выявілася ў партыях лірычнага плана.
На беларускай сцэне стварыла запамінальныя, выразныя вобразы Папялушкі («Папялушка» С. Пракоф’ева), Марыі («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Евы («Стварэнне свету» А. Пятрова), Адэты — Адыліі («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Раймонды («Раймонда» А. Глазунова), Жызэлі («Жызэль» А. Адана), Лізы («Ліза і Кален» Ф. Герольда), Радысачкі («Чыпаліна» К. Хачатурана), выконвала таксама Мазурку і Прэлюд у балеце «Шапеніяна» на музыку Ф. Шапена і інш.
Лаўрэат Міжнароднага конкурсу артыстаў балета ў Варне (1970, Балгарыя).
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads