Леў Сяргеевіч Патапаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Леў Сяргеевіч Патапаў (8 кастрычніка 1935, Сочы) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1973).

Хуткія факты Леў Сяргеевіч Патапаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Уральскі політэхнічны інстытут у Свярдлоўску ў 1959 годзе, аспірантуру ў 1969 годзе. Працаваў у праектных арганізацыях Магнітагорска, Гомеля, з 1970 года — галоўны архітэктар праектаў, кіраўнік майстэрні ў Мінскпраекце, з 1976 года — старшы навуковы супрацоўнік у БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1965 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы: праекты забудовы мікрараёнаў № 114 у Магнітагорску (1961), 1, 3, 5 у Гомелі (1966); у аўтарскім калектыве: генплан горада (1968), ПДП раёнаў Валатава і Лугавы (1969) у Гомелі, карэктура генплана, праекты сілуэту, водна-зялёнага дыяметра горада, ПДП Паўднёва-Заходняга, Заходняга раёнаў у Мінску (19711976).

Адзін з аўтараў навуковых прац: «Горадабудаўнічая арганізацыя прамысловых тэрыторый вялікіх гарадоў» (1985), «Архітэктурна-планіровачная арганізацыя вытворчых тэрыторый гарадскіх паселішчаў БССР» (1986), «Горадабудаўнічае асваенне поймавых тэрыторый Беларускай ССР» (1986), «Планіроўка, забудова і добраўпарадкаванне раёнаў гарадскога будаўніцтва на намыўных тэрыторыях» (РКН 63—87).

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads