Азова-Чарнаморскі край

былы край у РСФСР From Wikipedia, the free encyclopedia

Азова-Чарнаморскі крайmap
Remove ads

Азова-Чарнаморскі край — адміністрацыйная адзінка РСФСР, якая існавала з 10 студзеня 1934 па 13 верасня 1937 гг.

Хуткія факты Азова-Чарнаморскі край, Краіна ...

Адміністрацыйны цэнтр краю — горад Растоў-на-Доне. Першы старшыня выканкама Азова-Чарнаморскага краю — В. П. Ларын.

10 студзеня 1934 г. Паўночна-Каўказскі край быў падзелены на дзве часткі: заходнюю — Азова-Чарнаморскі край і ўсходнюю — уласна Паўночна-Каўказскі край, цэнтрам якога стаў Пяцігорск.

Азова-Чарнаморскі край уключаў у сябе Адыгейскую АВ, Паўночную вобласць і тэрыторыі цяперашніх Краснадарскага краю і Растоўскай вобласці.

Паўночная вобласць спыніла сваё існаванне 5 ліпеня 1934 г.

13 верасня 1937 г. пастановай ЦВК СССР Азова-Чарнаморскі край быў падзелены на Краснадарскі край з цэнтрам у г. Краснадары і Растоўскую вобласць з цэнтрам у г. Растове-на-Доне. 15 студзеня 1938 г. Вярхоўны Савет СССР зацвердзіў стварэнне гэтых рэгіёнаў. Праз паўгода Вярхоўны Савет РСФСР пацвердзіў скасаванне краю.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads