МАЗ-107
аўтобус From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
МАЗ-107 — 14-метровы трохвосевы аднасекцыйны аўтобус асабліва вялікага класа, які выпускаўся Мінскім аўтамабільным заводам з 2001 г. Адносіцца да першага пакалення аўтобусаў МАЗ, уніфікаваны з МАЗ-103 і МАЗ-105, мае падабенства з аўтобусамі Neoplan N4016 і Neoplan N4020, на аснове якіх створана сямейства.

Выпускалася некалькі мадыфікацый з рознымі рухавікамі і скрынкамі перадач. У 2008 годзе пачалі выпускаць рэстайлінгавыя мадыфікацыі МАЗ-107.46*, у якіх быў зменены дызайн пераду і задняй панэлі. На працягу вытворчасці ліквідаваліся недахопы і паляпшаліся ўжо існуючыя перавагі.
Для МАЗ-107 прадугледжаны самыя разнастайныя камплектацыі. Аўтобус можа быць укамплектаваны нямецкімі (Mercedes-Benz ці MAN) альбо беларускімі (ММЗ) рухавікамі, механічнай ці аўтаматычнай каробкай перадач. Магчыма рознае планаванне салона і колькасць месцаў, маецца шырокі спіс дадатковага абсталявання. МАЗ-107 і іншыя МАЗы першага пакалення выпускаліся разам з МАЗамі другога пакалення і перажывалі пастаянныя ўдасканаленні.
МАЗ-107 эксплуатуецца ў гарадах Беларусі (найбольшая колькасць арыгінальных МАЗ-107 у Гомелі), Расіі, Украіны, Румыніі, Эстоніі, Польшчы, Кубы. Шырока распаўсюджаны ў Маскве (каля 370).
На базе МАЗ-107 планавалася наладзіць вытворчасць тралейбусаў МАЗ-107Т, аднак праект не быў ажыццёўлены.
МАЗ-107 выпускаўся таксама ў прыгарадным варыянце.
Remove ads
Спасылкі
- http://fotobus.msk.ru/photo/1072412/ Архівавана 4 сакавіка 2016.
- http://fotobus.msk.ru/photo/1173813/ Архівавана 4 сакавіка 2016.
- http://fotobus.msk.ru/photo/142365/ Архівавана 29 жніўня 2014.
- http://fotobus.msk.ru/photo/1173816/ Архівавана 4 сакавіка 2016.
- http://fotobus.msk.ru/photo/1173815/ Архівавана 1 кастрычніка 2017.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads