МАЗ-5434
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
МАЗ-5434 — беларускі паўнапрывадны грузавы аўтамабіль, які выпускаўся на Мінскім аўтамабільным заводзе.
Гісторыя
Першыя прататыпы, яшчэ з эксперыментальнымі кабінамі, былі выраблены ў 1974 годзе. Першы доследны ўзор з серыйнай кабінай эксперыментальны цэх МАЗа сабраў у жніўні 1981 года[1]. Фармальна выпуск пачаўся ў 1984 годзе, але да 1992 года ў сярэднім выраблялі ўсяго каля 15 машын у год[2]. Серыйная вытворчасць стартавала ў 1992 годзе.
У канцы 1990-х гадоў машыны сталі абсталёўваць мадэрнізаванай кабінай з шырокай абліцоўкай[1].
Спачатку выпускаўся галоўным чынам як лесавоз, пазней шасі МАЗ-5434 сталі ўжываць для ўсталявання рознага спецыялізаванага абсталявання[3].
- Машыны на базе МАЗ-5434
- Аэрадромная ўборачная машына
- Вайсковая цыстэрна для пітной вады АЦПВ-6
- Бронеаўтамабіль «Варта»
Remove ads
Тэхнічныя характарыстыкі
МАЗ-5434 пабудаваны па схеме «кабіна над рухавіком», рухавік размешчаны спераду, падоўжна. Кабіна: цэльнаметалічная, двухмесная. Рухавік: ЯМЗ-238М2, дызельны, чатырохтактны; магутнасць — 176 кВт пры 2100 аб/хв; круцільны момант — 883 Нм пры 1250 аб/хв. Каробка перадач: ЯМЗ-238А, механічная, васьміступеньчатая. Хадавая частка: падвеска — залежная, рысорная; тармазы — барабанныя, з пнеўматычным прывадам, двухконтурныя, з АБС; стаяначны тормаз — з прывадам ад спружынных энергаакумулятараў да тармазных механізмаў колаў задняй восі; памер шын — 12,00R20.
Для перавозкі доўгіх лесаматэрыялаў аўтамабіль выкарыстоўваецца разам з прычэпам-роспускам.
МАЗ-543403
МАЗ-5434X3
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads