Маглемозэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Маглемозэ
Remove ads

Маглемозэ (дацк.: Maglemosekultur) — мезалітычная культура VII—V тыс. да н. э., рэшткі якой першапачаткова былі выяўленыя на тэрыторыі Даніі[1].

Хуткія факты Маглемозэ мезаліт, Лакалізацыя ...
Remove ads

Геаграфія

Артэфакты дадзенай культуры знаходзілі на шырокіх абшарах Паўночнай Еўропы ад усходняй Англіі да Літвы[2] і ад паўднёвай Нарвегіі да Пікардыі[3], уключаючы ў сябе тэрыторыі паўночна-ўсходняй Францыі, Галандыі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, паўднёвай Швецыі, паўночнай Германіі, Польшчы, Эстоніі, Фінляндыі[4].

Паселішчы і жыллё

Маглемозцы аддавалі перавагу жыццю па берагах азёр у шалашах або плеценых хацінах.

Гаспадарка

Яны аднымі з першых асвоілі вясловыя лодкі-аднадрэўкі, на якіх зараблялі паляваннем і рыбалоўствам. У якасці зброі выкарыстоўвалі лукі і стрэлы з касцянымі наканечнікамі, а таксама касцяныя гарпуны. Рыбу лавілі на касцяныя гаплікі[5].

Антрапалогія

Антрапалагічна маглемозцы (згодна з нарвежскім антрополагам Шрайнерам  (англ.)) былі краманьёнцамі[6]. Магчыма, яны былі першымі людзьмі, якія зноў засялілі Паўночную Еўропу пасля раставання ледавіка.

Культура і мастацтва

Маглемазіянскае мастацтва характарызуюць тыя ж самыя геаметрычныя ўзоры, якія характарызуюць берберскае мастацтва Паўночнай Афрыкі, а рэалістычныя выявы жывёл фактычна ідэнтычныя іберыйскаму мастацтву і паходзяць, па Дж. Кларку, «у канчатковым рахунку з поўначы Афрыкі»[7].

У якасці амулетаў у маглемозцаў выкарыстоўваўся апрацаваны бурштын.

Папярэднікі і пераемнікі

На думку шэрагу даследчыкаў, культура маглемозэ і роднасная ёй тардэнуазская культура з’яўляюцца вынікам перасялення берберскіх плямёнаў капсійскай культуры з поўначы Афрыкі ў Еўропу ў VIII—VI тыс. да н. э[8].

Культура маглемозэ ўваходзіла ў нардычны круг мезалітычных культур, які ўключаў таксама Стар-Кар  (руск.), Дуфензее  (руск.), каморніцкую і шэраг іншых культур.

Культуры маглемозэ на тэрыторыі Скандынавіі ўспадкавала культура кангемозэ.

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Маглемозе // БРЭ. Т.18. М.,2011.
  2. Мезолит в Северной Европе(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2009. Праверана 26 лістапада 2017.
  3. Низовский Ю. А. Загадки антропологии. М. 2004. с. 143.
  4. Clark J.G.D.  (руск.) The Mesolithic Settlement in Northern Europe. NY. 1970
  5. Owen, Francis. Germanic People. Their Origin, Expansion and Culture. New Haven. 1966; Clark J.G.D. The Mesolithic Settlement in Northern Europe. NY. 1970; Низовский Ю. А. Загадки антропологии. М. 2004, с. 142—144.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads