Магонія падубалістая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Магонія падубалістая
Remove ads

Магонія падубалістая[1] (Mahonia aquifolium) вечназялёная расліна сямейства Барбарысавыя (Berberidaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Радзіма Паўночная Амерыка. Куст вышынёй 1-1,5 м. Лісце вечназялёнае, складана-пёрыстае, складаецца з 5-9 пругкіх, бліскучых з вышчарбленымі бакамі лістоў. Кветкі жоўтыя, з’яўляюцца пасля развіцця парасткаў (красавік-май). Плады ядомыя. У прамысловасці выкарыстоўваецца як фарбавальнік у вытворчасці вінаў. Від дэкаратыўны дзякуючы арыгінальнаму лісцю і кветкам. Устойлівы да неспрыяльных умоў гарадскога асяроддзя. Добра развіваецца ў зацененых месцах.

Remove ads

Дэкаратыўныя ўласцівасці

У зялёным будаўніцтве магонію падубалістую высаджваюць на газонах, партэрах, для афармлення узлескаў масіваў і груп дрэў, можа расці пад навесам у рэдкіх курцінах дзякуючы ценевынослівасці[2].

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 79. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Бродович Т. М., Бродович М. М. Атлас дерев та кущів заходу України. — Львів: Вища школа, 1973. — С. 128

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads