Магіла льва (паэма)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Магіла льва» — паэма Янкі Купалы, завершаная 2 ліпеня 1913 года ў Акопах. Упершыню надрукавана ў Мінску ў газеце «Беларусь» 19—20 лютага 1920 года. Асобным выданнем выйшла ў Мінску ў 1927 годзе тыражом 3 тысячы асобнікаў. Адна з вяршынных Купалавых разгадак крыўд і бедаў беларускага народа напярэдадні рэвалюцыйных падзей.[1]
Remove ads
Апісанне
У аснове сюжэта паэмы — легенда пра ўзнікненне Магілёва, пра Машэку, нібыта пахаванага на гары з назвай Магіла льва альбо Машэкава гара. Але народная легенда была толькі адпраўной кропкай для купалавай фантазіі. Вобраз Машэкі атрымаў у Купалы прынцыпова розную ад фальклорнай інтэрпрэтацыю. Ад фальклорнага прататыпу аўтар узяў толькі вонкавае — канву сюжэта і народныя ўяўленні пра Машэку як волата, яго незвычайныя рост і моц. Аўтар змяніў матывы, паводле якіх Наталька — каханая Машэкі — пакідае яго і ідзе за панам, а вобраз Машэкі падаў не як волата і народнага заступніка, што помсціць панам за народную крыўду, а як разбойніка, аслепленага асабістай крыўдай, аднолькава варожага ў сваёй помсце і грамадзе і пану. Асноўная ідэя паэмы — асуджэнне проціпастаўлення асобы народа, асуджэнне эгаізму, сляпога індывідуалізму, няразвітасці грамадскай самасвядомасці.[1]
«Збіраць пачнем зярно к зярняці, |
Я. Купала
З паэмы «Магіла льва» |
Вобраз Наталькі ў паэме з'яўляецца супярэчлівым. З аднаго боку, яна — гераіня, якая ўздымае справядлівы караючы меч, здзяйсняючы народную волю, народны прысуд Машэку-разбойніку. Але з другога — яна выступае здрадніцай, прычынай шаленства і разбою Машэкі, яго жыццёвай драмы. І Наталька, і Машэка — вобразы глыбока рамантычныя, постаці незвычайныя. Паэма аб іх каханні — твор рамантычны, і рэалістычных матывіроўкаў паводзін, рэалістычнага раскрыцця стану душы герояў у ёй няма. Паэт рамантычна трактуе каханне як загадку, як насланнё. Пакуты кахання, аднак, аказаліся нішто перад пакутамі здрады. Ды здрада Наталькі, паводле паэмы, не яе віна: яна стала ахвярай «людской хітрасці», «данімання», панскіх заляцанняў, што павялі яе «пуцінамі крывымі». У сваёй лучнасці з роднай вёскай, з грамадой Наталька становіцца гераіняй. Народная памяць яе як бы выбачае, забываецца на тое, што яна аслепленая панскімі харомамі, калісьці пакінула сваю вёску.[1]
Крывавая развязка любоўнае калізіі ў паэме — як папярэджанне, заклён Купалы ад небяспекі быць адлучаным ад свайго народа. Прыватная крыўда Машэкі-разбойніка перарастае ў Купалы ў праблему нацыянальнае крыўды ўвогуле, у сцверджанне, што «крыўда цэлай грамады» ёсць сіла правамерная, натхняльная, гуманістычная.[1]
Па сваёй форме паэма нескладаная, арыентавана на класічную сіметрычнасць кампазіцыі: мае 20 раздзелаў, у кожным з якіх па 6 катрэнаў аднолькавай рыфмоўкі. Чатырохстопны ямб у першым і трэцім радках нарошчаны да жаночай рыфмы.[1]
Remove ads
Водгукі
![]() |
Канчатковы вынік, які выцякае з аналізу кампазіцыйнае пабудовы і стылю... паэмаў [«За што», «На куццю», «Курган», «Бандароўна», «Магіла льва»], зводзіцца да таго, што гэтымі творамі Я. Купала ўвёў беларускую літаратуру ў галіне гэтага жанру ў агульнае рэчышча літаратуры еўрапейскай. Андрэй Вазнясенскі[2] |
![]() |
Пераклады і мастацкія ўвасабленні
На рускую мову паэму пераклаў М. Ісакоўскі, на ўкраінскую — М. Нагнібеда, на малдаўскую — П. Дарыё. Ілюстравалі паэму М. Басалыга, М. Бельскі, А. Кашкурэвіч, М. Купава, Я. Раманоўскі, В. Шаранговіч. Паводле матываў паэмы і іншых твораў Купалы на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1971 годзе быў створаны аднайменны кінафільм.[1]
Па матывах паэмы Р. Пукст напісаў оперу «Машэка», а Я. Глебаў — сімфанічную «Паэму-легенду».[3]
Зноскі
- Янка Купала. "Магіла льва" (з народнага падання). 1913 (3 лістапада 2012).(недаступная спасылка)
- Янка Купала . Родныя вобразы (3 лістапада 2012).(недаступная спасылка)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads