Магілёўліфтмаш

From Wikipedia, the free encyclopedia

Магілёўліфтмашmap
Remove ads

ААТ «Магілёўліфтмаш» — прадпрыемства па вытворчасці ліфтоў, заснаванае ў 1966 годзе ў Магілёве[2]. Вырабляе пасажырскія, катэджныя, бальнічныя і грузавыя ліфты грузападымальнасцю да 6300 кілаграм і хуткасцю да 2 метраў за секунду. Акрамя ліфтоў вырабляе эскалатары і траволаторы, платформы для фізічна аслабленых асоб, будаўнічыя пад’ёмнікі, мульчыроўщыкі, спажывецкія тавары. Мае зборачныя вытворчасці і прадстаўніцтвы ў Казахстане (Паўладар), Расіі (Кстова, Ніжагародская вобласць; Масква; Пецярбург) і Украіне (Вышгарад, Кіеўская вобласць).

Хуткія факты Магілёўліфтмаш, Тып ...
Thumb
Панарама ААТ Магілёўліфтмаш
Thumb
Першы эскалатар, выпушчаны ААТ Магілёўліфтмаш у 2017 годзе.
Thumb
Пасажырскі ліфт, вытворчасці ААТ «Магілёўліфтмаш».
Thumb
Цэх металаканструкцый ААТ «Магілёўліфтмаш».

З 2014 года ААТ «Магілёўліфтмаш» стала кіруючай кампаніяй холдынгу «Магілёўліфтмаш». У склад холдынгу ўваходзяць наступныя прадпрыемствы: ААТ «Магілёўліфтмаш» (г. Магілёў); ААТ «Магілёўскі завод „Электрарухавік“» (г. Магілёў); ААТ «Зеніт» (г. Магілёў); ААТ «Завод „Ветразь“» (Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г.п. Бягомль).

У 2014 годзе прадпрыемства прадало 11 тысяч ліфтаў, у 2015 — 10 тысяч, у 2016 і 2017 — больш за 12 тысяч. Большасць продажаў, а менавіта 66 %, прыпадае на Расію, 19,2 % — на Беларусь, 7,7 % — ва Украіну, 5,6 — на Казахстан. Астатнія ліфты былі рэалізаваны ў Латвіі, Літве, Азербайджане і іншых краінах (дадзеныя на 2017 год).

Remove ads

Кіраўнікі

Зноскі

  1. Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання. Магілёўская абласная бібліятэка (6 лютага 2012).(недаступная спасылка)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads