Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй №1
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Магілёўскі дзяржаўны абласны ліцэй № 1 — установа адукацыі Магілёўскай вобласці, уваходзіць у склад вучэбна-метадычнага комплекса на базе Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Аркадзя Куляшова.
Remove ads
Гісторыя
У канцы 20-га стагоддзя ў сістэме народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь з’явіліся навучальныя ўстановы новага тыпу: каледжы, ліцэі, гімназіі. Першай падобнай навучальнай установай у горадзе Магілёве стаў абласны ліцэй пры МДУ імя А. А. Куляшова па вуліцы Вароўскага.[1]
Ліцэй пры Магілёўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А. А. Куляшова створаны згодна з рашэннем Магілёўскага аблвыканкама № 5 ад 17 красавіка 1990 года і адкрыты 1 ліпеня 1990 года.[1] Ліцэй існуе як самастойная юрыдычная адзінка і падпарадкоўваецца упраўленню адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
У 1997 годзе ў сувязі з атрыманнем Магілёўскім дзяржаўным педагагічным інстытутам статусу універсітэта ліцэй быў перайменаваны ў Магілёўскі абласны ліцэй пры МДУ імя А. А. Куляшова.
У 2001 годзе рашэннем Магілёўскага аблвыканкама № 14-18 ад 27 чэрвеня 2001 года ліцэй перайменаваны ва ўстанову адукацыі «Магілёўскі абласны ліцэй № 1».
Гісторыя будынка ліцэя

1892 / 1893—1917 — Жаночае епархіяльнае вучылішча Духоўнага ведамства[2].
1918 — Школа чырвоных камандзіраў[3].
1947—1951 — Педагагічнае вучылішча[5].
1957—1990 — школа-інтэрнат № 1 горада Магілёва БССР[6].
З 1990 — Абласны ліцэй.
Remove ads
Дасягненні вучняў
Вучнямі ліцэя атрыманы 21 дыплом на міжнародных алімпіядах, 313 дыпломаў на рэспубліканскіх[7].
Профільнае навучанне
У ліцэі працуюць профільныя класы з фізіка-матэматычным, хіміка-біялагічным, грамадазнаўчым і філалагічным накірункамі.
Зноскі
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2017. Праверана 26 ліпеня 2017.

- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2017. Праверана 26 ліпеня 2017.
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2017. Праверана 26 ліпеня 2017.
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2017. Праверана 27 ліпеня 2017.
Remove ads
Гл. таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads