Магілёўскі філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Магілёўскі філіял Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі — былая вышэйшая навучальная ўстанова ў г. Магілёве. Быў размешчаны ў былым будынку гаркама КПБ па адрасе вул. Крыленкі, 12.
Remove ads
Гісторыя
У 1990 годзе ў Магілёве адкрыты педагагічны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. У 2011 годзе факультэт ператвораны ў Магілёўскі філіял. У філіяле былі створаны акадэмічны хор, вакальны ансамбль, камерны аркестр, аркестр народных інструментаў імя Л. Л. Іванова, якія вялі актыўную канцэртную дзейнасць.
Закрыты загадам рэктара К. М. Дулавай ад 13.05.2021 № 17.[1]
Remove ads
Структура
У філіяле станам на пачатак 2021 года дзейнічала кафедра харавога дырыжавання і інструментальнага выканальніцтва.
Спецыяльнасці
У філіяле праводзілася навучанне па наступных спецыяльнасцях:
- «Дырыжаванне» (акадэмічны хор);
- «Фартэпіяна»;
- «Струнныя смычковыя інструменты (скрыпка, альт, віяланчэль)»;
- «Духавыя інструменты (флейта, габой, кларнет, трамбон, труба, саксафон)»;
- «Ударныя інструменты»;
- «Струнныя народныя шчыпкова-ўдарныя інструменты (цымбалы, балалайка, домра)»;
- «Баян-акардэон».
Дырэктары
- Леанід Леанідавіч Іваноў (1990—2009)
- Мікалай Міхайлавіч Алданаў (2009—2017)
- Вольга Рыгораўна Шаўчэнка (2017—2021)
Зноскі
- О прекращении деятельности Могилёвского филиала Архівавана 7 снежня 2021.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads