Мадора
вёска ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мадо́ра[1] (трансліт.: Madora, руск.: Мадора) — вёска ў Беларусі, у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Кісцянёўскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца ў напрамку на паўночны ўсход ад горада Рагачоў, на рацэ Мадорка.
Гісторыя
Згадваецца ў 1756 годзе як слабада Мядэра ў Рагачоўскім войтаўстве Рагачоўскага староства[2].
У 1924—1954 гадах цэнтр Мадорскага сельсавета. Да 14 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Кісцянёўскага сельсавета, да 19 верасня 1963 года — у склад Старасельскага сельсавета[3]. Пасля — у складзе Кісцянёўскага сельсавета.
Вядомыя асобы
- Рыгор Паўлавіч Мацвяйкоў (1929—2002[4]) — тэрапеўт, доктар медыцынскіх навук, Заслужаны дзеяч навукі БССР[4][5].
- Фёдар Уладзіміравіч Стрыкаў (нар. 1947) — ганаровы дарожнік, дэпутат.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads